У Брагіне адкрыўся каток

Грамадства

Катанне на каньках – адна з любімых зімовых забаў многіх дзяцей. Менавіта таму ў гэтыя выхадныя лядовая пляцоўка, падрыхтаваная Брагінскай ДЮСШ, была проста запоўнена чырванашчокімі і задаволенымі юнымі аматарамі канькабежнага спорту.

Katok-11

Katok-10

Katok-3

Katok-7

Katok-2

Katok-1

Katok-12

Katok-5

Katok-9

Katok-4

Katok-8

Katok-6

Каток

Увечары — цукеркі й торт,
А зараз — канькабежны спорт.

Выходжу з мамай, мама — з татам,
А тата — з фотаапаратам.

Заходзім, а ўнутры — народу!
Відаць, не проста ім без лёду.

Бяруць білеты па чарзе —
І ўся чарга на лёд паўзе.

Сама выходжу, без падтрымкі.
(Хутчэй рабіце фотаздымкі!)

Мяне падзеннем не спалохаць:
У налакотніку мой локаць,

У накаленніку каленка —
Я выглядаю, як спартсменка.

Я правяла б жыццё на лёдзе.
Шкада, што тата кажа «годзе».

                                  Андрэй Хадановіч



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *