Ход зімоўкі ў АПК раёна асаблівай трывогі не выклікае

Сельское хозяйство

ferma

Цёплае для гэтай студзеньскай пары надвор’е спрыяе паспяховаму правядзенню зімова-стойлавага перыяда. Дарэчы, і снежань не адпавядаў сваёй назве і кліматычным нормам, так што халадоў мы яшчэ практычна не бачылі і з асаблівымі цяжкасцямі, калі ў памяшканнях перамярзалі трубы, не сутыкаліся. Але ж расслабляцца не варта, невядома, якія сюрпрызы рыхтуе нам прырода ў лютым, якая выдасца вясна, таму кармы давядзецца выкарыстоўваць рацыянальна. Вытворчасць малака і мяса неабходна павялічваць, каб мець грашовыя сродкі ад яе рэалізацыі. На сёння гэта – адзіная крыніца атрымання фінансаў. Жывёлагадоўчую прадукцыю адпраўляем на перапрацоўку штодзённа, і чым больш, тым мацнейшым становіцца фінансавае становішча сельгаспрадпрыемстваў.

На сёння ход зімоўкі асаблівай трывогі не выклікае. Вытворчасць малака складае 108% да ўзроўню 2013-га, мінусуе адзіная гаспадарка – КСУП “Брагінскі” (99%). У астатніх – значны рост, ад 101% да 137%. Найвышэйшыя тэмпы забяспечылі працаўнікі ферм ААТ “Пераможнік” (137%), “Камарынскі” (118%), “Чамярыскі” (109%). Працэнт рэалізаванага малака роўны 106%, і зноў жа, у адстаючых толькі “Брагінскі”. У ААТ “Імя Жукава” – 103%, “Пераможнік” – 126%. Таварнасць складае 84%. Ад кожнай каровы ў гэтыя дні атрымліваюць у сярэднім па 8 кілаграмаў малака (+0,5 кг), рэалізоўваюць яго па 6,7 кг (+0,3 кг). Найвышэйшыя паказчыкі забяспечылі жывёлаводы “Камарынскага”, якія надойваюць па 10,5 кг малака, а таксама “Чамярыскага” – па 9,4, “Імя Жукава” – па 8,4 кг.

За восем дзён студзеня атрымана 170 цялят, а ўсяго за апошнія тры месяцы ацялілася 1707 галоў. Увесь нованароджаны маладняк неабходна захаваць, каб было што адкормліваць і атрымліваць высокія сярэднясутачныя прывагі і надоі. Тым больш, што і прырода садзейнічае ў гэтым.

Пётр ПІНЧУК,
галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *