У Мікуліцкай СШ прайшла дабрачынная акцыя “Дабро заўсёды”

Грамадства

Akziya-2

Ініцыятарам яе правядзення стаў пастар евангельскай царквы “Благодать” Юрый Куніцкі.

М ерапрыемства павінна было адбыцца на Ражаство Хрыстова, ды крыху спазнілася (падарункі затрымаліся на мытні). Але ж, як адзначыў Юрый Аляксандравіч, усё роўна, у які дзень прысвяціць сябе дабрачыннай справе, галоўнае – каб ад душы. Менавіта таму акцыя і называецца “Дабро заўсёды”.

Akziya-3

Жыццё сапраўды напаўняецца сэнсам, калі з’яўляецца жаданне дапамагаць тым, хто побач, рабіць дабро і дарыць радасць. Так лічаць і прыхаджане евангельскай царквы з Касцюкоўкі, якія адгукнуліся на заклік прыняць удзел у мерапрыемстве. Сваю дзейнасць Вячаслаў Аўчыннікаў, кіраўнік тэатральнай міні-трупы, якая працуе пры царкве, тлумачыць тым, што сёння, калі на першым месцы знаходзяцца рынкавыя адносіны і абясцэнены такія якасці, як сумленнасць і прыстойнасць, неабходна часцей паказваць людзям, што асновай асноў усяго ўсё ж з’яўляюцца дабро і міласэрнасць.

Akziya-4

Артысты тэатра – звычайныя жанчыны, якія недзе працуюць, у якіх свае паўсядзённыя клопаты, але яны знаходзяць час для рэпетыцый і выступленняў. Яны імкнуцца сваімі асабістымі ўчынкамі пасеяць насенне дабра ў дзіцячых душах, даць зразумець хлопчыкам і дзяўчынкам, што рабіць дабро трэба не для ўзнагароды, а ад чыстага сэрца. Толькі тады можна лічыць сябе добрым і сумленным чалавекам, і толькі потым такім цябе будуць лічыць усе, хто знаходзіцца побач.

Akziya-5

Паколькі агульначалавечым каш-тоўнасцям і асновам маралі нас найперш вучыць Біблія, то менавіта ёй, а таксама такой значнай падзеі, як нараджэнне Ісуса Хрыста, была прысвечана тэатральная пастаноўка. Прыхаджанкі, пераапра-нуўшыся ў казачных персанажаў, распавялі школьнікам аб з’яўленні Сына Божага і яго мэтах на зямлі. А героі тэатра ценяў нагадалі дзецям, як важна сяброўства і да чаго прыводзіць выхвалянне.

Akziya-6

Напрыканцы мерапрыемства ўсе 89 вучняў Мікуліцкай СШ атрымалі падарункі ад Міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “Самарыцянскі кашалёк”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *