МААПы Беларусі адзначылі 10-годдзе з дня заснавання

Грамадства

MOOP-1

Не пакінулі без увагі гэтую дату і дружыннікі Брагіна. Нагадаем, атрад імя Васіля Ігнаценкі створаны з мэтай аб’яднання людзей, якія жадаюць аказаць супрацоўнікам РАУС дапамогу ў падтрыманні грамадскага парадку на вуліцах райцэнтра.

“Народны патруль” выходзіць на дзяжурствы ў месцы адпачынку моладзі тры разы на тыдзень. Найперш гэта дыскатэка ў РДК і начныя бары, дзе больш за ўсяго збіраецца юнакоў і дзяўчат у выхадныя дні. Калі камусьці з адпачываючых пасля ўжывання спіртных напояў захочацца паказаць свой буйны нораў, дружыннікі павінны адразу ж паведаміць міліцыянерам. У полі зроку МААП заўсёды і непаўналетнія, якім забаронена знаходзіцца ў забаўляльных установах пасля 22.00.

З юбілейнай датай павін-шавала дружыннікаў намеснік старшыні райвыканкама Ганна Бабрынёва, якая да таго ж з’яўляецца і начальнікам раённага штаба МААП. Ганна Мікалаеўна адзначыла важнасць і неабходнасць працы атрадаў аховы правапарадку, падзякавала добраахвотнікам за высокую адказнасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яна таксама падкрэсліла, што цеснае ўзаемадзеянне праваахоўных органаў з грамадзянамі прыносяць свае станоўчыя вынікі. Гэта відаць і па тым, як прыкметна паменшылася колькасць правапарушэнняў сярод падлеткаў.

Зладжаную работу дру-жыннікаў адзначыў і першы сакратар РК ГА “БРСМ”, камандзір атрада імя Васіля Ігнаценкі Сяргей Даўгулявец. Пры гэтым ён заўважыў, што рады МААП неабходна пашыраць і папрасіў прыцягваць у атрад сяброў і знаёмых. Дарэчы, сярод мер стымулявання дружыннікаў – “адгулы” на асноўным месцы працы і тры дадатковых аплачваемых дні да працоўнага адпачынку.

У сувязі з 10-годдзем з дня заснавання МААП і за актыўны ўдзел у мерапрыемствах па ахове грамадскага парадку лепшыя дружыннікі адзначаны Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, а таксама падзячнымі лістамі РК ГА “БРСМ”. Сярод іх – Валерый Ганчарэнка, Юлія Снітко, Раман Цеслянок, Аляксандр Некіпелаў, Галіна Дзегцярэнка і інш.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *