Славім чалавека мірнай працы

Грамадства

Акцыя пад такой назвай  30  студзеня прайшла ў нашым  раёне. Яе ініцыятарам ужо не першы год выступае Гомельскае   абласное аддзяленне Беларускага  фонду  міру   на  чале  з  Цімафеем Глушаковым.

MIR-3

Жыхары Брагіншчыны ганарацца сваёй багатай гісторыяй і дасягненнямі ў шматлікіх сферах дзейнасці. Але першым чынам – працавітымі людзьмі, якім неабыякавы дабрабыт роднага краю і якія кожны дзень укладваюць часцінку сваёй працы ў агульны поспех раёна. Менавіта такіх людзей на мінулым тыдні ўшаноўвалі ў Красненскім цэнтры культуры і вольнага часу.

MIR-2

Ва ўрачыстай атмасферы гучалі словы шчырай удзячнасці ў адрас лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, тых, дзякуючы каму на нашых сталах заўсёды ёсць хлеб і малако, гародніна і мясная прадукцыя. Віталі прысутных старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Цімафей Глушакоў, яго намеснік Уладзімір Восараў, намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама Ганна Бабрынёва і старшыня Брагінскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Міхаіл Залугоўскі.

MIR-7

Свята працы атрымалася шчырым і хвалюючым. Спатрэбілася каля дзвюх гадзін, каб заслужаныя ўзнагароды і падарункі атрымалі ўсе, хто шчыра працуе і ўслаўляе свой край. Адзін за адным на сцэну падымаліся вопытныя даяркі, механізатары, брыгадзіры… Тыя, на каго сапраўды сёння павінна раўняца падрастаючае пакаленне. Як не раз падкрэсліў Цімафей Іванавіч, у Брагінскага раёна вялікія перспектывы, калі ў ім жывуць і працуюць такія людзі.

MIR-8

Ну, а якое ж свята без песні і ўсімі любімых мелодый? З асаблівым натхненнем іх дарылі ўдзельнікам мерапрыемства творчыя калектывы Брагіншчыны.

Нагадаем, Беларускі фонд міру – гэта грамадская арганізацыя, якая сёння з’яўляецца адной з найбуйнейшых у краіне. Яе актывісты накіроўваць свае намаганні, заснаваныя на ідэях міласэрнасці і гуманізму, на ўмацаванне міру і згоды паміж людзьмі. Беларускія міратворцы рэалізуюць шматлікія праграмы, і адна з галоўных – захаванне памяці аб подзвігу нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прычым фінансаванне ўсіх мерапрыемстваў і акцый фонду адбываецца выключна дзякуючы добраахвотным узносам і ахвяраванням.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *