Кветкі і песні – вясковым жанчынам

Грамадства

Marta-1

Супрацоўніцы ААТ “Брагінскі” сапраўды з’яўляюцца прыкладам неабыякавага стаўлення да лёсу свайго сельгаспрадпрыемства. І кіраўніцтва заўсёды гэта цаніла. А падставай у чарговы раз нагадаць аператарам машыннага даення, жывёлаводам і прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва іншых прафесій аб іх значнасці для гаспадаркі стала свята 8 Сакавіка.

Яны выконваюць адну з вядучых роляў у развіцці сяла, насуперак усім цяжкасцям імкнуцца дабіцца ў сваёй справе станоўчых вынікаў. Таму, усведамляючы ўсю адказнасць працы жанчын, дырэктар Яўген Кузакоў вырашыў падняць ім настрой у перадсвяточны дзень. 7 сакавіка пасля ранішняй дойкі разам са старшынёй прафсаюзнага камітэта Наталляй Манецкай ён наведаў Сялецкую, Рудня-Жураўлёўскую, Лубяніцкую і Вуглоўскую МТФ, дзе ўручыў аператарам машыннага даення і жывёлаводам кветкі і падарункі, падзякаваў за адданасць сваёй прафесіі і пажадаў далейшых поспехаў. Не пакінуў Яўген Уладзіміравіч без увагі і іншых супрацоўніц, якія таксама пачулі ад кіраўніка шмат цёплых слоў.

Marta-2

У дадатак да ўсяго дырэктар гаспадаркі запрасіў артыстаў агітбрыгады Брагінскага аўта-клуба і РДК, якія з радасцю згадзіліся павіншаваць жанчын прама на фермах. Любімыя народныя песні прыйшліся па душы ўсім, акунулі прысутных у святочную атмасферу, стварылі бадзёры і вясёлы настрой.

Marta-3

“Атрымліваць падарункі заўсёды прыемна, але самае каштоўнае ў такія моманты – гэта ўвага з боку кіраўніцтва”, – адзначылі вяскоўцы, якія падзякавалі артыстам і дырэктару за падораныя хвіліны радасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *