Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!

Грамадства

Акцыя пад такой назвай прайшла ў раёне напярэдадні свята 8 Сакавіка.

Akziya

Як паведаміла старшыня Брагінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання вэтэранаў Любоў Дзяркач, мерапрыемства прымеркаванае да Дня жанчын, было праведзена згодна з планам падрыхтоўкі да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта рэспубліканская акцыя, падчас якой па ўсёй краіне прайшлі святочныя канцэрты і тэматычныя сустрэчы, дзе галоўнымі гераінямі былі жанчыны-ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, маці і ўдовы ваеннаслужачых, загінуўшых пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане, а таксама ў мірны час і інш. Не застаўся ў баку ад такога важнага мерапрыемства і наш раён.

Akziya-2

Да акцыі далучыліся навучэнцы Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў, якія 6 сакавіка наведалі былых вязніц фашысцкіх канцлагераў Ганну Сачанку і Кацярыну Фядлон. Дзеці падаравалі жанчынам музычныя нумары, кветкі, святочныя паштоўкі і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Akziya-3

 

Akziya-1



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *