Падарылі свята дзядулям і бабулям з Камарынскага прытулку

Грамадства

Priyut-1

На мінулым тыдні ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання людзей пажылога ўзросту і інвалідаў, што ў Камарыне, наведаліся з дабрачынным канцэртам прыхаджане Касцюковіцкай евангельскай царквы (Гомель). Суправаджаў іх пастар Юрый Куніцкі. Галоўная мэта арганізатараў – падарыць радасць дзядулям і бабулям, многія з якіх засталіся без увагі і любові блізкіх.

Priyut-2

У аддзяленні заўсёды прыгожа і ўтульна, тут аб іх клапоціцца ветлівы персанал і фармальна пастаяльцам нічога не патрэбна. Тым не менш, ім не хапае ўвагі. Менавіта таму публіка сустракала артыстаў сардэчна.

Ценявы тэатр экранізаваў прытчу “Блудны сын”. І нягледзечы на тое, што многія з пастаяльцаў ведалі яе, усё роўна з цікавасцю сачылі за развіццём падзей. Добрыя пачуцці ў слухачоў абуджалі і песні аб любові Ісуса Хрыста да людзей, аб чалавечых каштоўнасцях.

Priyut-3

Пасля канцэрту ў адрас артыстаў прагучала шмат цёплых слоў падзякі і пажаданне прыязджаць яшчэ. А завяршылася мерапрыемства раздачай падарункаў ад міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “Самарыцянскі кашалёк”.

Priyut-4

Дарэчы, на наступным тыдні будзе роўна год, як аддзяленне прыняло першых пастаяльцаў. Сёння ў ім пражывае 33 чалавекі.

Priyut-5



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *