Спаборніцтвы па міні-футболе прайшлі ў Брагінскай СШ

Спорт

Futbol

Футбол – адна з самых любімых спартыўных гульняў сярод школьнікаў. Таму ўжо 12 год актыўна падтрымлівае дзіцячыя каманды, дапамагаючы павысіць іх спартыўны ўзровень, і калектыў Брагінскага РАУС. 4 сакавіка, у Дзень міліцыі, адбыўся чарговы турнір.

Як адзначылі праваахоўнікі, іх задача – далучыць падрастаючае пакаленне не толькі да спорту і да здаровага ладу жыцця, але і ў цэлым заняць іх нечым карысным у вольны час. І тут якраз дарэчы камандныя віды спорту – гэта менавіта той сродак, які дапамагае развіць у характары дзяцей многія станоўчыя якасці.

Futbol-0

Futbol-2

Futbol-1

Падчас гульні юныя футбалісты паказалі высокі патэнцыял і стараннасць. Усе імкнуліся як мага больш мячоў забіць у вароты саперніка, бо ў поўнай меры адчувалі адказнасць за вынік. А паколькі турнір праходзіў па алімпійскай сістэме, то ўсяго адно паражэнне спыняла шлях каманды да перамогі.

Futbol-4

І вось пасля знясільваючага марафона матчаў былі вызначаны лідары турніра. Першае месца занялі выхаванцы ДЮСШ, другое – цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, трэцяе – гімназісты. Адзначаны былі і лепшыя ігракі ў індывідуальных намінацыях. Гэта абаронца Сяргей Іотчанка, нападаючы Аляксандр Асіпенка і варатар Аляксандр Аўраменка.

Futbol-5

Futbol-6

Цырымонію ўзнагароджання правялі намеснік начальніка Брагінскага РАУС Вячаслаў Лысянок, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Валерыя Кудрэнка і дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Корхаў. Акрамя дыпломаў, кожная каманда атрымала па мячу, нават і прадстаўнікі Брагінскай СШ, якія занялі чацвёртае месца. А прызёры яшчэ і смачныя тарты з сокам. Напрыканцы арганізатары спаборніцтваў пажадалі юным спартсменам, каб азарт і імкненне стаць лепшымі праяўляліся ў іх не толькі на футбольным полі, але і ў вучобе.

Насамрэч таленавітых хлопчыкаў, якія могуць выйграваць і станавіцца чэмпіёнамі, у нас шмат. Галоўнае – своечасова іх падтрымаць і арыентаваць у правільным накірунку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *