Сёння – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Грамадства

belarus-rossiya

Падчас распаду СССР, правядзення радыкальных рэформ і крайне цяжкай эканамічнай сітуацыі на постсавецкай прасторы Дагавор аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі стаў тым мастом, які не даў канчаткова разысціся нашым краінам і ўсяліў надзею на адраджэнне адзінства.

Мы не чужыя адзін аднаму. Гэта самае галоўнае, што робіць 2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – не проста каляндарнай датай, а шчырым, душэўным святам сяброў, якія маюць агульныя інтарэсы, цэняць агульную спадчыну і разам крочаць да лепшага жыцця. Сутнасць адзінства нашых народаў не толькі і не столькі ў прынятых рашэннях і прапісаных законах адзінай Саюзнай дзяржавы, колькі ў сапраўднай, адвечнай еднасці краін праз людскія лёсы, культуру, жыццёвыя каштоўнасці.

Сённяшнія падзеі яскрава пацвярджаюць правільнасць выбранага шляху на інтэграцыю. Прыкладам гэтага служыць стварэнне Мытнага саюза з адзінай эканамічнай прасторай, куды ўвайшоў і Казахстан, што дазволіла нашым краінам гандляваць без пошлін.

Улічваючы паслядоўнасць і дынаміку развіцця адносін паміж Беларуссю і Расіяй, можна з упэўненасцю сказаць, што яны і далей будуць толькі пашырацца і ўмацоўвацца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *