Прайшоў справаздачны канцэрт Брагінскай і Камарынскай дзіцячых школ мастацтваў

Грамадства

Koncert-1

Усхваляваныя выкладчыкі, як ніколі адказныя навучэнцы, іх бацькі і сябры, ганаровыя госці – усё гэта, вядома, надавала мерапрыемству асаблівую ўрачыстасць. А прымалі творчы іспыт у дзяцей педагогі Мазырскага музычнага каледжа.

Koncert-5

Нягледзячы на тое што аснову праграмы складалі класічныя творы вядомых кампазітараў, яе адметнай рысай усё ж была разнастайнасць нумароў, у тым ліку танцавальных і вакальных, якія чаргаваліся паміж сабой.

Koncert-3Koncert-6Koncert-2Koncert-4Koncert-7

Канцэрт пакінуў у душах гледачоў, якія нават не заўважылі, як праляцелі дзве гадзіны, адчуванне свята. Вядома, гэта стала магчымым дзякуючы ў тым ліку і зладжанай рабоце педагагічных калектываў школ мастацтваў, іх творчаму стаўленню да справы.

Дарэчы, дакладная дата адкрыцця музычнай установы ў райцэнтры невядома, але мяркуецца, што гэта 1973 год. З-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС яе праца часова была прыпынена і адноўлена толькі ў 1998-м. Тады дзеці атрымалі магчымасць спасцігаць асновы ігры на баяне, акардэоне і фартэпіяна. Праз некалькі год, пасля пераўтварэння музычнай школы ў школу мастацтваў, тут пачаліся заняткі па класе гітары, цымбалаў, харэаграфіі і выяўленчым мастацтве. Сёння ўстанова мае філіялы ў Бурках, Вуглах і Малажыне, яе наведвае 91 навучэнец.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *