Сёння — Чысты Чацвер

Грамадства

Chetverg

Гэта адзiн з найважнейшых дзён перадвелiкоднага тыдня. У гэты дзень вернiкi ўспамiнаюць Тайную Вячэру, калi, паводле евангельскага падання, Iсус сам амыў ногi сваiм вучням перад вячэрай. Таму чацвер называюць «Чыстым», або «Вялікім».

Па традыцыi ў гэты дзень прыбiраюць дома, мыюць падлогі, вокны.

У гэты дзень, а дакладней, вечар Ісус Хрыстос сустрэўся з апосталамі і вячэраў разам з імі. У гонар той вячэры ўстаноўлена таінства прычасця. Слова «эўхарыстыя» ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «падзячнасць».

Вось як апісвае Тайную Вячэру евангеліст Мацвей. «Калі наступіў вечар, Ён узлёг з 12-ю вучнямі. І калі яны елі, Хрыстос сказаў: прыміце, спажывайце. Гэта кроў Мая новага запавету, якая за многіх выліваецца для адпушчэння грахоў. Бласлаўляючы келіх, Ён сказаў: піце з яго ўсе, бо гэта кроў Мая новага запавету». Падчас вячэры Хрыстос даў вучням уладу дароўваць грахі.

Пры гэтым Хрыстос заявіў, што адзін з 12-і апосталаў выдасць яго — думка, якая сапраўды ўжо з’явілася ў думках Юды за дзень да таго.

У гэтым годзе Вялікдзень хрысціяне ўсяго свету святкуюць разам — 20 красавіка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *