Сёння ва ўсіх школах раёна прагучаў апошні званок

Грамадства

Брагінская СШ не стала выключэннем.

Павіншаваць вучняў з заканчэннем навучальнага года прыйшлі іх родныя, якія падзялілі з дзецьмі моманты святочнага дня.

Галоўнымі героямі на ўрачыстай лінейцы былі, вядома ж, выпускнікі. Менавіта ў іх адрас у гэты дзень гучала шмат  добрых наказаў ад настаўнікаў і бацькоў, шчырыя пажаданні ад першакласнікаў.

Дарэчы, па выніках навучальнага года самыя старанныя вучні былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі. Сярод іх – пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, актыўныя і творчыя асобы.

IMG-1IMG-2IMG-3IMG-4IMG-5IMG-12IMG-6IMG-7IMG-8IMG-9IMG-11IMG-10



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *