Снарады часоў вайны небяспечныя і сёння

Школа бяспекі

snarad

Вялікая Айчынная вайна засталася ў далёкім мінулым, але і ў нашы дні пры правядзенні будаўнічых ці сельскагаспадарчых работ на тэрыторыі раёна часта знаходзяць боепрыпасы тых часоў. Што рабіць, калі на вочы патрапіў такі небяспечны прадмет, раіць ваенны камісар Брагінскага райваенкамата Сяргей Акулаў.

Са знойдзенымі снарадамі трэба быць вельмі асцярожнымі. Заўважыўшы падазроны прадмет, неабходна адразу ж паведаміць аб ім у міліцыю або ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Спецыялісты вызначаць від боепрыпасаў, магчыма, спатрэбіцца ачапленне тэрыторыі і эвакуацыя людзей.

КАТЭГАРЫЧНА ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

•  браць снарады ў рукі, наносіць па іх удары, прадпрымаць спробы да разборкі;

•  пераносіць ці перакочваць іх з месца на месца;

  змяшчаць іх у вогнішча ці разводзіць агонь над імі;

  здаваць іх у якасці металалому.

Памятайце, што невыкананне гэтых патрабаванняў можа прывесці да выбуху.

Няшчасных выпадкаў з-за неасцярожнага абыходжання са снарадамі на тэрыторыі раёна пакуль не было зарэгістравана. Аднак гэта не значыць, што трэба грэбаваць тэхнікай бяспекі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *