Узнагародзілі лепшых сярод моладзі

Грамадства

Den_mol-1

У пятніцу ў раённым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня моладзі.

Без перабольшвання можна сказаць, што юнацтва і маладосць – не толькі цудоўны перыяд у жыцці кожнага чалавека, але яшчэ і асаблівы стан душы. Гэта час пошукаў, адкрыццяў і рэалізацыі самых смелых планаў. І менавіта яны – маладыя, таленавітыя, актыўныя і поўныя аптымізму – вызначаюць перспектывы развіцця нашага раёна.

Den_mol-3

Штогод свята адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня. І напярэдадні яго кіраўніцтва райвыканкама па традыцыі ўзнагароджвае лепшых спецыялістаў – юнакоў і дзяўчат, якіх толькі ў сілу ўзросту можна прылічыць да моладзі, але па ўчынках і поглядах на жыццё гэта ўжо цалкам сфарміраваныя асобы, прафесіяналы. Сярод іх – прадстаўнікі сфер адукацыі, аховы здароўя, гандлю, сельскай гаспадаркі і інш.
Звычайна ў гэты ж дзень падводзяцца вынікі раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў на веснавой падрыхтоўцы глебы і сяўбе, а трактарысты-машыністы, якія сталі яго пераможцамі, атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды.

Den_mol-2

Ганаровымі граматамі раённага

Савета дэпутатаў узнагароджаны:

  • Віталь РАГАВІК – фельчар-лабарант клі-ніка-дыягнастычнай лабараторыі Камарынскай участковай бальніцы;
  • Кацярына ПАЎЛЕЧКА – настаўніца хіміі і біялогіі ДУА “Брагінская СШ”;
  • Наталля КАЛЯСАН – аператар машыннага даення ААТ “Малажынскі”;
  • Аляксандр ДЗЕГЦЯРЭНКА – трактарыст-ма-шыніст ААТ “Брагінскі”.

 

Ганаровымі граматамі раённага

выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

  • Ірына ХАДАСОК – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Вуглоўская СШ”;
  • Аксана АНОПЧАНКА – вядучы таваравед Брагінскага райспажыўтаварыства;
  • Наталля БАРДУКОВА – памочнік урача-эпідэміёлага Брагінскага раённага ЦГЭ;
  • Ганна БУЗАВА – інжынер па якасці ДЛГУ “Камарынскі лясгас”.

 

Пераможцы раённага спаборніцтва
сярод маладых механізаратаў
на веснавой падрыхтоўцы глебы і сяўбе:

Аляксандр МІШЧАНКА – І месца (ААТ “Камарынскі”);

Анатоль ШУЛЬГА – ІІ месца (ААТ “Брагінка”);

Барыс ГЕРАСІМЕНКА – ІІІ месца (ААТ “Імя Жукава”).

Жадаем новых
працоўных поспехаў!

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *