Адпачынак на прыродзе: прыемнае з карысным

Грамадства

Lager-1

Дзіцячы палатачны лагер “Новы бераг” у дзясяты раз запрасіў юных рамантыкаў і непасед правесці чатыры незабыўныя дні на беразе Дняпра.

Палатачны лагер “Новы бераг” – гэта не толькі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў чымсьці новым, але і ідэальны варыянт адпачынку на прыродзе, дзе дзеці забываюцца пра інтэрнэт, камп’ютар і мабільныя тэлефоны. Яго правядзенне ў 2005 годзе ініцыявалі прыхаджанне евангельскай царквы “Благодать”. З цягам часу да іх далучыліся раённыя ўлады і іншыя зацікаўлены структуры, якім неабыякавы лёс дзяцей з мнагадзетных, апекунскіх і прыёмных сямей.

Як заўсёды, дні, праведзеныя ў лагеры, былі насычанымі цікавымі падзеямі. З хлопчыкамі і дзяў-чынкамі праводзіліся разнастайныя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы. Былі і задушэўныя вечары каля вогнішча, і купанне ў Дняпры, і катанне на кацеры. На працягу змены дзяцей наведалі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, таварыства выратавання на водах, пагранічнай службы, культурных устаноў і інш.

Lager-3

Дарэчы, на цырымоніі закрыцця лагера намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга Ясінская ўручыла падзячныя лісты за ўзаемнае супрацоўніцтва і аказанне дапамогі ў правядзенні мерапрыемстваў па прафілактыцы права-парушэнняў, п’янства, нар-каманіі і таксікаманіі сярод непаўналетніх пастару евангельскай царквы “Благодать” Юрыю Куніцкаму і дырэктару хрысціянскага рэабілітацыйнага цэнтра для наркаманаў і алкаголікаў “Вяртанне” Алегу Лойку. Але ўклад гэтых людзей у агульную справу не абмяжоўваецца арганізацыяй палатачнага лагера. На працягу мінулага навучальнага года яны наведалі школы раёна, каб расказаць дзецям аб шкодныя звычках і іх наступствах. Мэта гутарак – давесці да кожнага падлетка, што жыццё без тытуню, алкаголю і наркотыкаў магчыма, галоўнае – своечасова сказаць “не” і знайсці сэнс жыцця. Як адзначыла Вольга Міхайлаўна, магчыма, дзякуючы і гэтым сустрэчам, ў першым паўгоддзі назіралася тэндэнцыя зніжэння дзіцячай злачыннасці.

Lager-6Lager-5Lager-2Lager-4Lager-7Lager-8Lager-9Lager-10Lager-11Lager-12Lager-13Lager-16Lager-15Lager-14

Арганізатары вельмі ўдзячныя таксама і людзям, якія аказалі палатачнаму лагеру спонсарскую дапамогу, сярод якіх – кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Аляксандр Краўчанка (ААТ “Малажынскі”) і Яўген Кузакоў (ААТ “Брагінскі”), індывідуальныя прадпрымальнікі Леанід Сцепанюк, Марыя Русак, Васіль Малы і Магеран Аліеў. Значныя грашовыя сродкі выдзеліў раённы выканаўчы камітэт. Не застаўся ў баку ад добрай справы і РК ГА “БРСМ”.

Падчас завяршэння лагернай змены юныя турысты запусцілі ў неба рознакаляровыя паветраныя шары. Да кожнага хлопчыкі і дзяўчынкі прывязалі паперку са сваімі марамі і пажаданнямі. І з надзеяй, што яны абавязкова здзейсняцца.

Lager-17



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *