Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №52 ад 16 ліпеня 2014 г., якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Згодна з дакументам, абаненцкая плата для насельніцтва вырасце прыкладна на 20%.
У прыватнасці, карыстальнікі індывідуальных нумароў штомесяц павінны будуць плаціць Br14.750 (цяпер — Br12.250).
Таксама з 1 жніўня міжгародныя званкі будуць каштаваць на 12,1% больш — Br81,4 за хвіліну.
Таксама пастановай павялічаныя кошты паслуг электрасувязі агульнага карыстання для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.