Васьмігадовы хлопчык патануў у Дняпры ў Рагачове

Школа бяспекі

Utonul

Учора каля 15.00 хлопчык 2006 нараджэння пайшоў гуляць на раку з сябрамі. У нейкі момант дзеці ўбачылі, што   іх сябар  тоне, і паведамілі аб гэтым яго маці.

«Паведамленне аб патанулым дзіцяці паступіла 19 ліпеня ў 16.09, — адзначылі ў МНС. — Ратавальнікі прыбылі да месца выкліку ў 16.12.  Цела хлопчыка было знойдзена ў вадзе і вынята на бераг».

Па дадзеных МНС, шырыня Дняпра ў месцы гібелі хлопчыка складае 150 м, глыбіня — каля 3 м. Участак ракі ў дадзеным месцы не прыстасаваны для купання.

У міністэрстве нагадалі, што трагедыя з падобнымі абставінамі адбылася 18 ліпеня ў Гродзенскім раёне, дзе ў кар’еры каля в.Пышкі патанула 12-гадовая дзяўчынка. У сувязі з гэтым у МНС настойліва рэкамендуюць не дазваляць дзецям купацца без нагляду і ў неўстаноўленых месцах.

Па дадзеных Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах, у вадаёмах краіны з пачатку года патанулі 239 чалавек, з іх 14 непаўналетніх. Яшчэ 260 патэнцыйных ахвяр удалося выратаваць.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *