Юбілейныя медалі да дня вызвалення атрымалі пенсіянеры сістэмы МУС

Грамадства

Прайшло 70 гадоў, як Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але гераізм нашага народа назаўжды захаваецца ў памяці людзей і будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне. У гэтыя дні мы ўшаноўваем жывых удзельнікаў баёў і успамінаем загінуўшых, не пакідаючы без увагі і тых, хто каваў перамогу ў тыле ворага.

Віншаванні прымае Іван Аляксеевіч Шабельнікаў
Віншаванні прымае Іван Аляксеевіч Шабельнікаў

Сярод ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ёсць і пенсіянеры сістэмы МУС. Менавіта да іх напярэдадні дня вызвалення завіталі з прыемнай місіяй ваенны камісар Брагінскага райваенкамата Сяргей Акулаў і намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Вячаслаў Лысянок. Працаўнікам тылу Аляксею Пракудзіну з Камарына і Івану Шабельнікаву з Асарэвіч былі ўручаны юбілейныя медалі “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Гэтыя людзі перажылі вайну і прысвяцілі сваё жыццё рабоце ў праваахоўных органах. Сёння яны знаходзяцца на заслужаным адпачынку, радуюцца жыццю і ўсім жадаюць мірнага неба над галавой.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *