Жніво называе лепшых: на 17 ліпеня лідзіруюць

Сельское хозяйство

Zhnivo

НА УБОРЦЫ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ:

Іван Іванавіч ХАРКО – старшы камбайнер, Іван Міхайлавіч ХАРКО – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 484 тоны, убраўшы 123 гектары;

Мікалай Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – старшы камбайнер, Сцяпан Мікалаевіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне «Лексіён» намалацілі 331 тону, убраўшы 110 гектараў;

Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Анатоль Рыгоравіч ПІНЧУК – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 327 тон, убраўшы 95 гектараў.

НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:

Фёдар Дзмітрыевіч ПЯХОТА – вадзіцель ААТ “Малажынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 462 тоны;

Рыгор Рыгоравіч МАЛОЧКА – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які аўтамашынай САЗ-3507 перавёз 425 тон;

Міхаіл Міхайлавіч ІОТЧАНКА – вадзіцель ААТ “Пераможнік”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 408 тон.

СЯРОД МАЛАДЗЁЖНЫХ ЭКІПАЖАЎ:

Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Аляксандр Пятровіч ШАПАВАЛ – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 257 тон, убраўшы 62 гектары;

Аляксандр Уладзіміравіч КАЦУБА – старшы камбайнер, Вадзім Генадзьевіч РАМАНЮК – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 179 тон, убраўшы 60 гектараў;

Дзяніс Уладзіміравіч КУЗАКОЎ – старшы камбайнер, Ілля Уладзіміравіч ЧУЙКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 152 тоны, убраўшы 51 гектар.

СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ:

Юрый Мікалаевіч КАРСАК – механізатар ААТ “Брагінка”, які трактарам МТЗ-82 перавёз 273 тоны.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Анатоль Пятровіч ПЛОТНІКАЎ і Аляксандр Васільевіч СІДАРЭНКА з ААТ “Малажынскі”, якія на сушыльнай устаноўцы КЗС-20 перапрацавалі 1300 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці – ААТ “Малажынскі” (дырэктар – Аляксандр Пятровіч КРАЎЧАНКА, старшыня прафкама – Паліна Міхайлаўна ПІМІНЁНКАВА). Тут убрана 325 гектараў і намалочана 1306 тон, сярэдняя ўраджайнасць складае 40,2 цнт/га.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *