Жніво называе лепшых: на 24 ліпеня лідзіруюць

Сельское хозяйство

Zerno-2

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Мікалай Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – старшы камбайнер, Сцяпан Мікалаевіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне “Лексіён” намалацілі 812 тон, убраўшы 313 гектараў;

Іван Іванавіч ХАРКО – старшы камбайнер, Іван Міхайлавіч ХАРКО – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 781 тону, убраўшы 215 гектараў;

Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Анатоль Рыгоравіч ПІНЧУК – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 737 тон, убраўшы 225 гектараў.

НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:

Рыгор Рыгоравіч МАЛОЧКА – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які аўтамашынай САЗ-3507 перавёз 928 тон;

Міхаіл Міхайлавіч ІОТЧАНКА – вадзіцель ААТ “Пераможнік”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 806 тон;

Мікалай Іванавіч КОВАЛЬ – вадзіцель ААТ “Брагінскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 735 тон.

СЯРОД  МАЛАДЗЁЖНЫХ  ЭКІПАЖАЎ:

Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Аляксандр Пятровіч ШАПАВАЛ – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 585 тон, убраўшы 165 гектараў;

Аляксандр Уладзіміравіч КАЦУБА – старшы камбайнер, Вадзім Генадзьевіч РАМАНЮК – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 406 тон, убраўшы 156 гектараў;

Дзяніс Уладзіміравіч КУЗАКОЎ – старшы камбайнер, Ілля Уладзіміравіч ЧУЙКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 330 тон, убраўшы 128 гектараў.

СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ:

Аляксандр Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – механізатар ААТ “Брагінскі”, які трактарам “Беларус-3022” перавёз 702 тоны;

Вадзім Аляксандравіч МАЛЫ – вадзіцель ААТ “Малажынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 656 тон;

Юрый Мікалаевіч КАРСАК – механізатар ААТ “Брагінка”, які трактарам “Беларус-82.1” перавёз 591 тону.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Канстанцін Іванавіч ХАРКО, Мацвей Уладзіміравіч ГЛАДКІ, Павел Валер’евіч ПАПЯНКОЎ – аператары ААТ “Чамярыскі”, якія на сушыльнай устаноўцы КЗСВ-30 перапрацавалі 3356 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці – ААТ “Імя Жукава” (дырэктар – Раман Пятровіч КОЗЕЛ, старшыня прафкама – Галіна Фёдараўна ПРАХАРЭНКА). Тут убрана 630 гектараў і намалочана 2537 тон, сярэдняя ўраджайнасць складае 40,3 цнт/га.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК

Жадаем  далейшых  працоўных  поспехаў!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *