Жніво называе лепшых: на 31 ліпеня лідзіруюць:

Сельское хозяйство

Zerno-2

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Мікалай Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – старшы камбайнер, Сцяпан Мікалаевіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне “Лексіён” намалацілі 1416 тон, убраўшы 566 гектараў;

Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Анатоль Рыгоравіч ПІНЧУК – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1337 тон, убраўшы 401 гектар;

Рыгор фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – старшы камбайнер, Юрый Рыгоравіч СНІЦАРЭНКА – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1334 тон, убраўшы 387 гектараў.

НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:

Рыгор Рыгоравіч МАЛОЧКА – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які аўтамашынай САЗ-3507 перавёз 1714 тон;

Уладзімір Рыгоравіч ШАХНІЦКІ – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які аўтамашынай МАЗ-5551 перавёз 1683 тоны;

Аляксандр Міхайлавіч СМАЛЬЦАР – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які аўтамашынай МАЗ-5551 перавёз 1620 тон.

СЯРОД МАЛАДЗЁЖНЫХ ЭКІПАЖАЎ:

Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Аляксандр Пятровіч ШАПАВАЛ – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1034 тоны, убраўшы 322 гектары;

Аляксандр Уладзіміравіч КАЦУБА – старшы камбайнер, Вадзім Генадзьевіч РАМАНЮК – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 570 тон, убраўшы 228 гектараў;

Дзяніс Уладзіміравіч КУЗАКОЎ – старшы камбайнер, Ілля Уладзіміравіч ЧУЙКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 567 тон, убраўшы 226 гектараў.

СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ:

Аляксандр Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – механізатар ААТ “Брагінскі”, які трактарам “Беларус-3022” перавёз 1246 тон;

Юрый Мікалаевіч КАРСАК – механізатар ААТ “Брагінка”, які трактарам “Беларус-82.1” перавёз 1130 тон;

Вадзім Аляксандравіч МАЛЫ – вадзіцель ААТ “Мала-жынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1033 тоны.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Канстанцін Іванавіч ХАРКО, Мацвей Уладзіміравіч ГЛАДКІ, Павел Валер’евіч ПАПЯНКОЎ – аператары ААТ “Чамярыскі”, якія на сушыльнай устаноўцы КЗСВ-30 перапрацавалі 4986 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці – ААТ “Чамярыскі” (дырэктар – Аляксандр Міхайлавіч КОТ, старшыня прафкама – Людзміла Францаўна Какалава). Тут убрана 1722 гектары і намалочана 6587 тон, сярэдняя ўраджайнасць складае 38,3 цнт/га.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК

Жадаем  далейшых  працоўных  поспехаў!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *