19 жніўня — Яблычны Спас: нашы продкі вызначалі, якая будзе восень і зіма

Общество

spas1

Сёння праваслаўныя хрысціяне святкуюць Ператварэнне Гасподне. Гэта адно з 12 найбольшых хрысціянскіх святаў. У народзе яго яшчэ называюць Яблычны Спас.

У гэты дзень Хрыстос з’явіўся траім сваім вучням у святле Божай славы, дэманструючы адзінства Святой Тройцы. У гэты дзень існуе традыцыя несці ў царкву ўраджай на асвячэнне — яблыкі, грушы. мёд, пучкі каласоў жыта і пшаніцы.

Для гаспадароў свята сімвалізуе заканчэнне жніва і завяршэння лета.

Па гэтым дні вызначалі таксама надвор’е. Калі дзень быў сонечны і бясхмарны — восень будзе сухая. Калі дажджлівы — мокрай. Ясны дзень таксама прадвесціць марозную зіму з завеямі.

Таксама назіралі за бусламі, якія звычайна са Спасам адлятаюць на поўдзень.

Калі буслы адляталі да 19 жніўня, гэта азначала, што зіма прыйдзе раней і яна будзе марознай, калі пазней — восень будзе цёплай, зіма позняй, а вясна — халоднай.



Пакінуць адказ