Сёння ў Брагіне выступіў калектыў японскага танца «Мандзюсяка»

Грамадства

teatr-2

Да 11 жніўня дабрачынныя канцэрты пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. 

Нагадаем, ансамбль «Мандзюсяка» быў арганізаваны ў 1995 годзе. З таго моманту артысты актыўна ўдзельнічаюць у папулярызацыі японскай культуры за мяжой. Іх творчасць адрозніваецца высокай ступенню самабытнасці, унікальнасцю танцаў, касцюмаў і непаўторнай інтэрпрэтацыяй розных жанраў японскага традыцыйнага мастацтва.

Прадстаўленні з удзелам мастацкага кіраўніка ансамбля Ф. Кіёэ (сцэнічны псеўданім — Мама Ружа) і яе артыстаў аднолькава цёпла ўспрымаюцца і дарослымі, і дзецьмі.

Ансамбль «Мандзюсяка» ўжо не раз наведваў нашу краіну. Гастролі далі беларусам добрую магчымасць пазнаёміцца з культурай Японіі.

Як паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі, ва ўзаемадзеянні з японскай дабрачыннай арганізацыяй «Мост у Чарнобыль» артысты прымалі ўдзел у арганізацыі паездак беларускіх дзяцей на аздараўленне ў Японію.

Важным напрамкам дзейнасці кіраўніцтва і артыстаў калектыву з’яўляецца збор сродкаў для аказання дапамогі пацярпелым у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *