Уводзіцца забарона на наведванне лясоў

Школа безопасности

Les

З-за пажаранебяспечнага становішча ў некаторых раёнах Беларусі ўведзена часовая забарона на наведванне лясоў.

Па стане на 1 жніўня забаронена ўязджаць на аўтатранспарце ў лес, акрамя выпадкаў, калі дарогі вядуць да населеных пунктаў, у наступных раёнах:

у Магілёўскай вобласці — у Горацкім, Магілёўскім, Клічаўскім, Слаўгарадскім, Асіповіцкім, Чавускім, Чэрыкаўскім, Шклоўскім раёнах;

у Брэсцкай — у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Драгічынскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Пінскім;

у Віцебскай — у Віцебскім, Сенненскім, Лепельскім, Лёзненскім, Мёрскім, Аршанскім, Пастаўскім, Талачынскім, Шумілінскім, Шаркаўшчынскім;

у Гомельскай — у Лоеўскім, Жлобінскім, Мазырскім, Петрыкаўскім, Хойніцкім, Лельчыцкім;

у Гродзенскай — у Воранаўскім, Лідскім;

у Мінскай — у Старадарожскім і Салігорскім раёнах.

Інфармацыя пра абмежаванні і забароны на наведванне лясоў абнаўляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Распальванне вогнішчаў

у лясах і на тарфяніках на перыяд забароны ці абмежавання наведвання лясоў

забаронена!



Пакінуць адказ