Жніво называе лепшых: на 7 жніўня лідзіруюць

Сельское хозяйство

Zerno-2

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Мікалай Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – старшы камбайнер, Сцяпан Мікалаевіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне “Лексіён” намалацілі 1701 тону, убраўшы 778 гектараў;

Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Анатоль Рыгоравіч ПІНЧУК – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1559 тон, убраўшы 452 гектары;

Рыгор Фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – старшы камбайнер, Юрый Рыгоравіч СНІЦАРЭНКА – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1541 тону, убраўшы 431 гектар.

НА  АДВОЗЦЫ  ЗЕРНЯ:

Уладзімір Рыгоравіч ШАХНІЦКІ – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які аўтамашынай МАЗ-5551 перавёз 2062 тоны;

Аляксандр Міхайлавіч СМАЛЬЦАР – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які аўтамашынай МАЗ-5551 перавёз 1961 тону;

Рыгор Рыгоравіч МАЛОЧКА – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які аўтамашынай САЗ-3507 перавёз 1915 тон.

СЯРОД  МАЛАДЗЁЖНЫХ  ЭКІПАЖАЎ:

Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Аляксандр Пятровіч ШАПАВАЛ – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1620 тон, убраўшы 467 гектараў;

Дзяніс Мікалаевіч ШКУРКО – старшы камбайнер ААТ “Імя Жукава”, які на камбайне КЗС-10К намалаціў 886 тон, убраўшы 220 гектараў;

Дзяніс Уладзіміравіч КУЗАКОЎ – старшы камбайнер, Ілля Уладзіміравіч ЧУЙКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 616 тон, убраўшы 267 гектараў.

СЯРОД  МАЛАДЫХ  ВАДЗІЦЕЛЯЎ:

Юрый Мікалаевіч КАРСАК – механізатар ААТ “Брагінка”, які трактарам “Беларус-82.1” перавёз 1725 тон;

Аляксандр Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – механізатар ААТ “Брагінскі”, які трактарам “Беларус-3022” перавёз 1458 тон;

Вадзім Аляксандравіч МАЛЫ – вадзіцель ААТ “Мала-жынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1372 тоны.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Канстанцін Іванавіч ХАРКО, Мацвей Уладзіміравіч ГЛАДКІ, Павел Валер’евіч ПАПЯНКОЎ – аператары ААТ “Чамярыскі”, якія на сушыльнай устаноўцы КЗСВ-30 перапрацавалі 5200 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці – ААТ “Імя Жукава” (дырэктар – Раман Пятровіч КОЗЕЛ, старшыня прафкама – Галіна Фёдараўна ПРАХАРЭНКА). Тут убрана 2072 гектары і намалочана 8297 тон, сярэдняя ўраджайнасць складае 40 цнт/га.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК

Жадаем  далейшых  працоўных  поспехаў!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *