71 год назад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Камарын

Грамадства

Нават дажджлівае надвор’е не перашкодзіла працоўным калектывам, вучням і ветэранам Вялікай Айчыннай сабрацца на ўрачыстым мітынгу, каб аддаць даніну павагі героям вайны, схіліцца перад ратным і працоўным подзвігам бацькоў, дзядоў і прадзедаў, якія вярнулі жыццё роднаму краю. Нягледзечы на горыч страт і смутак па загінуўшых воінах, гэты дзень для камарынцаў назаўжды стаў знакам адраджэння пасёлка і ўвасабленнем самай запаветнай мары аб міры і шчасці.

Komarin-2

Са святочнай датай прысутных павіншавалі намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама Ганна Бабрынёва і старшыня Камарынскага сельскага Савета Віктар Свіслоўскі. Яны заклікалі і моладзь, і дарослых шанаваць і берагчы спакой на роднай зямлі, ганарыцца сваім краем, рабіць усё, каб ён толькі прыгажэў.

Komarin-1Komarin-3

На жаль, жывых сведкаў вызваленчых баёў становіцца ўсё менш. Праз некалькі гадоў нашы дзеці і ўнукі змогуць вывучаць гісторыю тых дзён толькі па кнігах і кінастужках. Менавіта таму так патрэбна сувязь пакаленняў, і нам неабходна прыкладаць усе намаганні, каб захаваць памяць і павагу да гераічнай спадчыны нашай краіны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *