Мемарыяльная дошка ў гонар Віталія Кіпціка з’явілася ў Брагінскай СШ

Грамадства

Выпускнік школы 1980 года загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане.

Doska-1

З’яўленне мемарыяльнай дошкі на будынку школы сімвалічна. І не толькі таму што воін-афганец быў яе вучнем, але і таму, што імя героя носіць піянерская дружына гэтай навучальнай установы. А ідэя ўвекавечыць памяць аб сваім баявым таварышы належыць Брагінскай раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане, якую падтрымалі калегі з вобласці.

Doska-2Doska-3

Да прысутных звярнуліся старшыня раённай арганізацыі Валерый Чарнянок, ваенны камісар Сяргей Акулаў, настаяцель храма імя Свяціцеля Мікалая айцец Ігар. Па іх словах, адкрыццё памятнай дошкі – гэта яшчэ адзін крок у выхаванні патрыятызму ў падрастаючага пакалення. Людзі, якія прайшлі Афганістан, ваявалі недарэмна. Яны абаранялі паўднёвыя межы сваёй краіны, змагаліся з міжнародным тэрарызмам, наркатрафікам. І сёння нам вельмі важна, каб іх подзвіг не быў забыты. Асабліва на фоне падзей, якія разгортваюцца на тэрыторыі Украіны.

Doska-5Doska-4

Вайна ў Афганістане прынесла гора ў многія беларускія сем’і. Не вярнуліся з чужой краіны і трое нашых землякоў. Аб гэтым нельга забываць, паколькі чалавечае жыццё з’яўляецца найдаражэйшай каштоўнасцю ў свеце.

Doska-6Doska-7Doska-8

І вось наступае ўрачыстая хвіліна: з мемарыяльнай дошкі здымаецца палатно, айцец Ігар чытае малітву і асвячае памятны знак. Да яго кладуцца кветкі – ад воінаў-афганцаў і піянераў. Значыць, памяць будзе жыць. Безумоўна, усё залежыць ад нас…



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *