Брагінскі РАУС: заўсёды ёсць месца дабрыні

Грамадства

У рамках дабрачыннай акцыі “Збяром партфель першакласніку” супрацоўнікі Брагінскага РАУС наведалі юную жыхарку вёскі Хракавічы Аксану Вараксіну.

Akziya

“Нашай мэтай было дапамагчы адной з сем’яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, адправіць першакласніка ў школу з партфелем, напоўненым усім неабходным, – гаворыць вядучы спецыяліст групы кадраў РАУС Таццяна Ефіменка. – Але ў раённым аддзеле адукацыі нам прапанавалі набыць школьныя прыналежнасці для вучаніцы трэцяга класа Аксаны Вараксінай. Дзяўчынка выхоўваецца ў мнагадзетнай сям’і, якая адчувае не толькі фінансавыя цяжкасці, але і дэфіцыт бацькоўскіх пачуццяў. Нашы падарункі былі якраз дарэчы”.

Калектыў аддзела ўнутраных спраў удзел у падобных акцыях прымае штогод. Тут лічаць, што хлопчыкі і дзяўчынкі, якія яшчэ толькі пачынаюць свой шлях па краіне ведаў, павінны быць упэўнены, што ім заўсёды ёсць месца дабрыні і міласэрнаці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *