14 кастрычніка — Дзень маці

Грамадства

Ён невыпадкова прыпадае на свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы. Як Маці Божая моліцца аб усіх хрысціянах, абараняе іх, так і для кожнага чалавека заступніцай з’яўляецца яго маці. З маленства і на працягу ўсяго жыцця. І пакуль яна ёсць, мы нават у сталым узросце адчуваем сябе дзецьмі.

Pokrova-14-oct.

Дзень маці – гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові да маці, але і прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я, мацярынства – прыярытэты сацыяльнай палітыкі краіны.

«Усё цудоўнае ў чалавеку – ад промняў сонца і ад малака маці», – гэтыя словы Максіма Горкага вядомы нам са школьнай парты. Але толькі дарослымі пачынаем разумець глыбокі сэнс сказанага славутым пісьменнікам. Самыя цёплыя і светлыя ўспаміны ў нас звязаны з мамай, яе дабрынёй, мудрасцю, цярплівасцю. З тым, што яна дала нам не толькі жыццё, але і першыя ўрокі духоўнасці. Таму не забудзьцеся: гэтае свята – цудоўная нагода шчыра падзякаваць, папрасіць прабачэння, павіншаваць, падарыць кветкі, праявіць клопат, яшчэ раз прызнацца ў сваіх самых лепшых пачуццях.

Як сведчыць паданне, у 910 годзе у гэты дзень адбылася цудоўная з’ява. Падчас Богаслужэння ў Іерусаліме людзі заўважылі, што Маці Божая, нібы абараняючы тых, хто маліўся, накрыла іх шырокім белым покрывам. Гэта ўсіх вельмі ўразіла, а дзень 14 кастрычніка застаўся для вернікаў вялікім святам. І сёння хрысціяне памятаюць пра нябесную заступніцу, ушаноўваюць яе, стараюцца жыць з добрым сэрцам і чыстай душой. Гэты дзень нагадвае: не забывайце сваіх матуль, яны любяць нас шчыра жадаюць нам шчасця з маленства і на ўсё жыццё.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *