У госці да брагінскіх дзяцей завітаў казачнік

Грамадства

Bibliyateka

У  цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам і галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка” Уладзімірам Ліпскім, на якую былі запрошаны вучні Брагінскай СШ.

З першых жа слоў Ула-дзімір Сцяпанавіч зава-лодаў увагай дзяцей. Ён аказаўся вельмі цікавым суразмоўцам. З гумарам распавёў пра герояў сваіх павучальных і вясёлых твораў, пазнаёміў школьнікаў з новым часопісам для самых маленькіх “Буся”.

Дзіцячы смех у зале не змаўкаў на працягу ўсёй сустрэчы. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама даведаліся, што складаць гісторыі няпроста, але весела. Некаторыя з іх і самі на нейкі час сталі героямі з ходу прыдуманага займальнага сюжэта.

Уладзімір Сцяпанавіч заклікаў дзяцей не толькі выпісваць і чытаць часопіс “Вясёлка”, але і дасылаць у рэдакцыю свае творы, лепшыя з якіх абавязкова будуць надрукаваны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *