У раёне адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу

Грамадства

Dom-1

Дзеці не могуць быць чужымі. Яны ўсе нашы. Менавіта так лічаць Вольга Віктараўна і Міхаіл Міхайлавіч Аўдзеенкі, якія ўжо сталі самымі блізкімі і дарагімі людзьмі для прыёмных хлопчыкаў і дзяўчынак. А іх у гэтай сям’і сямёра.

Dom-3Dom-2Dom-5Dom-6

Тыдзень таму яны вялікай дружнай кампаніяй пераехалі ў новы прасторны і ўтульны дом, абсталяваны мэбляй і неабходнай бытавой тэхнікай. А гэта стала магчыма дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, дабрачынным узносам брагінчан, спонсарскай дапамозе арганізацый раёна. І ў такі незабыўны для навасёлаў дзень да іх з віншаваннямі і падарункамі завіталі начальнік упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Сяргей Парошын, намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама Ганна Бабрынёва і шмат іншых людзей, якія пажадалі раздзяліць са шчаслівымі жыхарамі новых апартамен-таў хвіліны радасці.

У апошнія гады найбольш эфектыўнай формай уладкавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, становяцца прыёмныя сям’і. Менавіта на іх робіць стаўку дзяржава, якая мае мэту скараціць у краіне ўстановы інтэрнатскага тыпу і клапоціцца аб тым, каб ва ўсіх сірот з’явіліся таты і мамы. І гэта зразумела: толькі сям’я з бацькоўскай пяшчотай, душэўным цяплом і клопатам можа даць магчымасць дзіцяці ўсебакова развівацца, прымаць актыўны ўдзел у жыцці грамадства.

Dom-4

У сямейнай пары ёсць і чацвёра родных дзяцей. Двое ўжо дарослыя і жывуць асобна, а двое – разам з бацькамі. І яны вельмі ганарацца татам і мамай, якія адкрылі свае сэрцы прыёмным хлопчыкам і дзяўчынкам, узяўшы на сябе такую адказную і высакародную місію.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *