Жанчыны Брагіншчыны: працалюбівыя і таленавітыя

Грамадства

Sovet-0

На мінулым тыдні раённы Дом культуры гасцінна расчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў конкурсу “Гаспадыня-брагінчанка”, арганізатарам якога стаў раённы савет Беларускага саюза жанчын
на чале з Любоўю Кузняцовай.

Sovet-3

Якую б сферу дзейнасці мы ні закранулі, у кожнай нас сустрэне спагадная жаночая душа, цёплыя жаночыя рукі, далікатны погляд. На конкурс сваіх самых дастойных працаўніц, якія, да таго ж, з’яўляюцца выдатнымі хатнімі гаспадынямі і кла-патлівымі маці, вылучылі восем арганізацый раёна.

Sovet-1Sovet-2

Як адзначыла вядучая Любоў Дубатдзел, мерапрыемства пад такой назвай праводзіцца нездарма. Яго мэта – яшчэ раз у Год гасціннасці паказаць, што жанчыны нашага раёна самыя гасцінныя і самыя працалюбівыя. І гэта сапразды так. Удзельніцы конкурсу не толькі расказвалі аб сабе, сваёй сям’і і захапленнях, але і падчас этапаў конкурсу “Мой свет” і “Месца эксперыменту – кухня” прадэманстваралі свае творчыя і кулінарныя здольнасці.

Дэкаратыўным  упрыгожаннем дома і выдатным  падарункам могуць стаць вазы  і  кошыкі, сплеценыя з папяровых  трубачак  Галінай Гаўрыленкай.
Дэкаратыўным упрыгожаннем дома і выдатным падарункам могуць стаць вазы і кошыкі, сплеценыя з папяровых трубачак Галінай Гаўрыленкай.
Хобі Ірыны Яшчанкі – вязанне вось такіх цудоўных мяккіх цацак.
Хобі Ірыны Яшчанкі – вязанне вось такіх цудоўных мяккіх цацак.
Ніна Рудабелец (справа) ўпэўнена, што вышытыя рэчы ніколі не страцяць сваёй унікальнасці і папулярнасці
Ніна Рудабелец (справа) ўпэўнена, што вышытыя рэчы ніколі не страцяць сваёй унікальнасці і папулярнасці.
Прыгатаванне смачных страў прыносіць Алесе Жыляк велізарнае задавальненне.
Прыгатаванне смачных страў прыносіць Алесе Жыляк велізарнае задавальненне.

Sovet-7

Члены журы з цікавасцю разглядалі ўсе выбары канкурсантак.
Члены журы з цікавасцю разглядалі ўсе выбары канкурсантак.

Sovet-10Знаходлівасць і артыстызм жанчын ацэньвала непрадузятае журы, якое справядліва размеркавала прызавыя месцы. Пакрыўджаным не застаўся ніхто. Так, трэцяе месца па-дзялілі прадстаўніцы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Галяк і Тамара Цырульнік, ААТ “Малажынскі” – Таццяна Янчанка, Чамярыскага сельскага Савета – Таццяна Ефіменка. “Срэбнымі” прызёрамі конкурсу сталі Алена Дзегцярэнка з ААТ “Брагінскі”, Ніна Рудабелец з ААТ “Пераможнік” і Алеся Жыляк з райспажыўтаварыства. І, нарэшце, пераможцы: Ірына Яшчанка (раённы савет Беларускага саюза жанчын) і Галіна Гаўрыленка (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі). Апошняй, дарэчы, дастаўся і прыз сімпатый гледачоў.

Sovet-11

Свята было прасякнута атмасферай дабрыні і радасці. Усе ўдзельніцы атрымалі падарункі і мноства прыемных уражанняў. Ім таксама былі прысвечаны і самыя лепшыя канцэртныя нумары вакальнай групы “Бліскавіца”, Анжэлы Бондар і Юліі Гапоненкі.

Sovet-12



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *