Да дня вызвалення Брагінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Общество

Osvobozhdenie-1

Семдзесят адзін год без варожых бамбардзіровак, вогненных змаганняў, шквалу куль. Прозвішчы герояў-вызваліцеляў занесены ў кнігі, выбіты на мармуровых плітах, дакументы здадзены ў архіў, даты і падзеі скрупулёзна вывучаны даследчыкамі. Але колькі б ні мінула часу, значэнне подзвігу народа і каштоўнасць дня, які прынёс нам свабоду, будзе нязменным. Гэта – наша гісторыя, наш гонар, наша пачуццё глыбокай удзячнасці.

У канцы лістапада брагінчане па традыцыі збіраюцца каля брацкай магілы загінуўшых воінаў, каб яшчэ раз усвядоміць: сваім жыццём, магчымасцю радавацца міру і спакою мы абавязаны тым, хто стаў у суровы для Радзімы час на яго абарону, не скарыўся ворагу.

Osvobozhdenie-2

– У баях за вызваленне нашага раёна аддалі жыцці больш за тры з паловай тысячы салдат, сяржантаў і афіцэраў Чырвонай Арміі, воінаў розных нацыянальнасцей, якія да канца выканалі свой патрыятычны абавязак. 396 чалавек удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, – падкрэсліў у сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк, які павіншаваў удзельнікаў мітынгу са святам і адрасаваў сардэчныя словы ўдзячнасці за мір ветэранам, пажадаў усім здароўя і дабрабыту.

У памяць аб загінуўшых – хвіліна маўчання, да помніка былі ўскладзены вянкі. Подзвіг і гераізм народа па-ранейшаму застаюцца ў нашых думках і сэрцах.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Пакінуць адказ