Працоўная доблесць Брагіншчыны

Сельское хозяйство

Dozhinki-2

Пра тое, што ў Камарыне праходзяць раённыя дажынкі, можна было здагадацца нават не збочваючы з дарогі. На ўездзе ў гарпасёлак удзельнікаў свята вітала імправізаваная фігура гасціннай і вясёлай беларускі. Праз некалькі метраў – яшчэ адна. Асабліва мнагалюдна было ў цэнтры. Тут свае рады разгарнула раённае спажывецкае таварыства, побач – камбінат бытавога абслугоўвання.

Dozhinki-1

Хто цікавіўся сельскагаспадарчай тэхнікай, адразу накіроўваўся да выставы, дзе можна было ўбачыць энерганасычаныя трактары беларускай вытворчасці апошняй мадэфікацыі, прычапны інвентар. На ўзбраенні ў аграрыяй сёння выдатныя машыны, на якіх будуць працаваць маладыя механізатары. Тэхніка складаная, патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі і ведаў. Да слова, адкрытае акцыянернае таварыства “Брагінка” зусім нядаўна набыло ў лізінг новы апырсквальнік ОПШ-2500-18К. Апрабаваць у рабоце не паспелі, гэта і зразумела, не сезон, а вось паказаць іншым, каб паглядзелі, пазнаёміліся з тэх-налагічнай характарыстыкай і ацанілі вартасці, змаглі.

Dozhinki-4

Асноўнае дзейства адбывалася ў Камарынскім культурна-спартыўным цэнтры. Ужо ў фае ўстановы госці траплялі ў палон фарбаў, яркіх і прыгожых вырабаў, разнастайных па жанры і тэматыцы, але аднолькава цікавых. Гэта была прэлюдыя, бо найярчэйшае відовішча чакала ў спартыўнай зале, дзе гасцінна запрашалі на імправізаваныя падворкі старшыні сельвыканкамаў і работнікі размешчаных на тэрыторыі Саветаў устаноў культуры. Вось дзе можна было ўбачыць сапраўдныя шэдэўры мастацтва, асабліва вышыўкі!

Dozhinki-3

Не кожная з майстрых асмеліцца ўвасобіць на палатне іконы Прасвятой Багародзіцы і Ісуса Хрыста, а вось Валянціне Васільеўне Хмелянок і Ніне Васільеўне Кандрашэўскай (Новаіёлчанскі сельскі Савет) удалося пры дапамозе нітак перадаць не толькі прыгажосць, але і святасць вобразаў. Сапраўдным цудам можна назваць вытканыя рэчы – неад’емны атрыбут самабытнай культуры Брагіншчыны, а таксама вырабы з падручных матэрыялаў. Яны асабліва ўдаюцца культработнікам Ма-лейкаўскага і Бур-коўскага Саветаў, ды і іншых таксама.

Таленавітых людзей у нас шмат. Былі прадстаўлены падворкі раённага спажывецкага таварыства, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і інш. Паўсюдна гучалі песні, музыка. Самы актыўны ўдзел прынялі работнікі культуры і самадзейныя артысты, дапамаглі ў арганізацыі і афармленні падворкаў, прэзентацыі прадукцыі. Усё гэта стварала атмасферу свята. Дажынкі спрадвеку праводзілі ў народзе з размахам, весела і шумна.

Dozhinki-5

І ўсё ж асноўнае, дзеля чаго сабраліся тут, – падвесці вынікі сельскагаспадарчага года, адзначыць лепшых, выказаць вяскоўцам словы падзякі за шчырую і сумленную працу. Зрабіў гэта старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ятчанка. Ён падкрэсліў, што сёлета хлебаробы раёна сабралі нядрэнны ўраджай зерневых і зернебабовых. Такога на Брагіншчыне не атрымлівалі гадоў 30. Па выхадзе зерня ў разліку на бала-гектар найвышэйшы паказчык – у ААТ “Імя Жукава”.

Dozhinki-6

Аляксандр Пятровіч адзначыў, што сёлета 19 зернеўборачных экіпажаў намалацілі больш чым па тысячы тон зерня, тры – звыш дзвюх тысяч. Пераможцам стаў Міхаіл Салдаценка з ААТ “Чамярыскі” (намалаціў 3046 тон, або 2437 тон у пераразліку на ўмоўны камбайн). Высокай выпрацоўкі дабіліся чатыры камбайнеры на нарыхтоўцы кармоў, на “Ягуары-870” назапасілі больш чым па 30 тысяч тон зялёнай масы і сталі пераможцамі раённага спаборніцтва.

Кіраўнік раёна спыніўся на дасягненнях жывёлагадоўчай галіны, назваў прозвішчы лепшых працаўнікоў ферм. Ад шчырага сэрца павіншаваў прысутных з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і пажадаў міру, здароўя і дабрабыту, упартасці і мужнасці. Вялікі дзякуй усім, хто працаваў без выхадных і адпачынку, мацаваў эканоміку гаспадарак і змагаўся за харчовую бяспеку краіны. І не толькі членам адкрытых акцыянерных таварыстваў, але і абслугоўваючых арганізацый, асобна – спецыялістам. У раёне ў сістэме АПК заняты 51 малады спецыяліст.

Аляксандр Пятровіч уручыў Ганаровыя граматы і сертыфікаты пераможцам спаборніцтва на розных відах работ (за 1-е месца). Паколькі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі не змаглі прыехаць да нас на свята, Ганаровыя граматы, якія прысуджаны на рэспубліканскім узроўні, старшыня райвыканкама ўручыў дырэктарам ААТ “Брагінка” Тамары Кудан і ААТ “Камарынскі” Рыгору Анапрэенку, галоўнаму аграному ААТ “Чамярыскі” Пятру Малочку. Падзяка ад міністэрства аб’яўлена першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку ўпраў-лення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргею Свірыдаву.

Dozhinki-7Dozhinki-8

Удзельнікаў раённага свята віншавалі і ўручалі граматы і сертыфікаты за другія і трэція месцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан. Прозвішчы ўсіх змешчаны ў папярэднім і сённяшнім нумарах “Маяка Палесся”. Дарэчы, многія добра вядомы, бо ў ліку лепшых значацца амаль кожны год. З той толькі розніцай, што можа мяняцца прызавое месца (з першага на другое ці трэцяе або наадварот) у залежнасці ад таго, якіх паказчыкаў дасягнуў чалавек. Прафесіяналы пры любых умовах і абставінах застаюцца такімі ж. Гэта – гонар і слава Брагіншчыны, людзі асаблівага гарту. Яны заслугоўваюць найвышэйшай пахвалы.

Dozhinki-11

Цяпло сваіх сэрцаў дарылі ім у той дзень добра вядомыя брагінчанам салісты Вячаслаў Гаршкоў, Артур Джулакян, Сяргей Даўгулявец, зачароўваў ігрой на саксафоне Віталь Клімовіч. Шквалам апладысментаў сустракалі гледачы кожны канцэртны нумар народнага калектыву з Лоева. Песняй вітала ўдзельнікаў дажынак і “Камарынская весялуха”. Арганізатары мерапрыемствы пас-тараліся, каб свята атрымалася яркім, падаравала добры настрой і запомнілася.

Dozhinki-12

Чакалі яго і жыхары пасёлка над Дняпром, прыйшлі ў мясцовы цэнтр культуры і спорту, каб парадавацца за землякоў. Менавіта ААТ “Камарынскі” і яго людзі часцей за ўсё называліся ў ліку лідараў, узнімаліся на сцэну за чарговай узнагародай. Няхай трыумф гэтай гаспадаркі працягваецца, як і іншых.

Дзень 22 лістапада выдаўся цёплым для гэтай пары, таму камарынцы з задавальненнем адпачывалі разам з дзецьмі. Для маленькіх грамадзян таксама арганізавалі забавы і гульні. Можна было прысесці з сябрамі за столік і адведаць прысмакаў, якія прыгатавалі кулінары з той прадукцыі, якую вырасцілі і атрымалі працаўнікі АПК. Удачы ім і ў наступным годзе!

Ніна СІНІЛАВА

Dozhinki-9

 

СТАЛІ  ЛЕПШЫМІ

Сярод камбайнераў на нарыхтоўцы кармоў:

Міхаіл Іванавіч КАЛЯСАН, камбайнер ААТ “Малажынскі”. На “Ягуар-870” нарыхтаваў у пераразліку на зялёную масу 47 038 тон (1-е месца).

Уладзімір Аляксеевіч БОРКІН, камбайнер ААТ “Пераможнік”. На “Ягуар-870” нарыхтаваў у пераразліку на зялёную масу 42 266 тон (2-е месца).

Сяргей Аляксандравіч ЛЯВОНЕНКА, камбайнер ААТ “Імя Жукава”. На “Ягуар-870” нарыхтаваў у пераразліку на зялёную масу 37 955 тон (3-е месца).

Мікалай Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА, камбайнер ААТ “Брагінскі”. На камбайне “Ягуар-870” нарыхтаваў у пераразліку на зялёную масу 37 161 тону (3-е месца).

На адвозцы зялёнай масы ад камбайна:

Аляксей Віктаравіч ЦІХАНЧУК, трактарыст-машыніст ААТ “Пераможнік”. Перавёз у разліку на зялёную масу 9999 тон (1-е месца).

Сяргей Уладзіміравіч КРЫСЕНКА, трактарыст-машыніст ААТ “Імя Жукава”. Перавёз у разліку на зялёную масу 7794 тоны (2-е месца).

Сяргей Якаўлевіч ЦАЛУЙКА, трактарыст-машыніст ААТ “Малажынскі”. Перавёз у разліку на зялёную масу 6189 тон (3-е месца).

Сярод трактарыстаў-машыністаў:

Аляксандр Віктаравіч ЗАРАНІК (ААТ “Брагінскі”). На трактары “Беларус-3022” выпрацаваў 3885 га і заняў 1-е месца.

Анатоль Алімпіевіч МАТЛАШ (ААТ “Чамярыскі”). На трактары МТЗ-82 выпрацаваў 2635 га і заняў 2-е месца.
Руслан Анатольевіч НІКАЛАЕЎ (ААТ “Брагінка”). На трактары МТЗ-3522 выпрацаваў 2248 га і заняў 3-е месца.

Мікалай Віктаравіч ХІН-ЧЫНСКІ, трактарыст ААТ “Брагінаграсэрвіс”.

Алег Міхайлавіч ЛЯМІЦКІ, экскаватаршчык камунальнага дачэрняга ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Брагінскае ПМС”.

Сярод аператараў машыннага даення:

Анжэла Ільінічна ЯНЧАНКА, Вера Барысаўна ЯЗЯНОК (ААТ “Камарынскі”). Надаілі па 486,7 тоны малака і занялі 1-е месца.

Васіль Іванавіч ПІКУЛЬ (ААТ “Імя Жукава”). Надаіў 384,8 тоны малака і заняў 2-е месца.

Ганна Якаўлеўна БОГУШ, Галіна Віктараўна КІРЫЧЭНКА (ААТ “Малажынскі”). Надаілі па 329,4 тоны малака і занялі 3-е месца.

Сярод жывёлаводаў:

Надзея Міхайлаўна КРАЎЧАНКА (ААТ “Чамярыскі”). Атрымала сярэднясутачныя прывагі па 857 грамаў і заняла 1-е месца.

Таццяна Іванаўна ЯШЧАНКА (ААТ “Камарынскі”). Атрымала сярэднясутачныя прывагі па 702 грамы і заняла 2-е месца.

Валянціна Дзям’янаўна БОРКІНА (ААТ “Пераможнік”). Атрымала сярэднясутачныя пры-вагі па 697 грамаў і заняла 3-е месца.

Сярод спецыялістаў:

Валянцін Міхайлавіч БАНДАРЭНКА, галоўны заатэхнік ААТ “Камарынскі”.

Сяргей Пятровіч МІХАЛЕНКА, галоўны аграном ААТ “Імя Жукава”.

Святлана Рыгораўна ШАЎ-ЧЭНКА, галоўны эканаміст ААТ “Чамярыскі”.

Дзяніс Аляксандравіч АСТАПЕНКА, галоўны бухгалтар ААТ “Імя Жукава”.

Уладзімір Васільевіч СВІ-РЫДЗЕНКА, галоўны інжынер ААТ “Брагінскі”.

Яўген Валер’евіч СУДАЛЕНКА, галоўны ветурач ААТ “Чамярыскі”.

Ірына Аляксандраўна ІОТЧАНКА, ветэрынарны ўрач установы “Ветэрынарная станцыя”.

Мікалай Мікалаевіч МУЛЯР, загадчык рамонтнай майстэрні ААТ “Малажынскі” (в. Дублін);

Васіль Васільевіч ЧАРНЯНОК, брыгадзір Асарэвіцкай МТФ ААТ “Камарынскі”.

Святлана Міхайлаўна БАРАН, асемянатар Асарэвіцкай МТФ ААТ “Камарынскі”.

Наталля Уладзіміраўна КІРЧУК, начальнік аддзела кадраў ААТ “Брагінка”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *