Сёння ў Брагіне пройдуць святочныя мерапрыемствы

Грамадства

Bragin-122

У гэтым годзе Брагінскаму раёну споўнілася 90 год. Багатая гісторыя развіцця непаўторнага і самабытнага краю пісалася не адным пакаленнем яго жыхароў. Нам засталася ў спадчыну Брагіншчына з урадлівымі палеткамі, аксамітнымі лугамі, срэбнымі стужкамі рэк, багатымі на дары прыроды лясамі.

90-гадовы шлях быў няпросты. Актыўна наладжвалася новае жыццё ў час станаўлення Савецкай улады. Мужна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай і ў партызанскіх атрадах нашы дзяды і бацькі, якія заваявалі Перамогу, свабоду і незалежнасць у барацьбе з фашысцкай навалай. Сапраўдны працоўны гераізм праявілі нашы людзі, якія ўзнаўлялі разбураную вайной гаспадарку. А 1986 год унёс свае карэктывы ў жыццё регіёна.

Але юбілей дае нам магчымасць азірнуцца назад і ўзгадаць значныя вехі нашага шляху, падзякаваць першапраходцам, якія заклалі надзейны падмурак сённяшніх поспехаў і дасягненняў.
Паступальны рух у эканамічным і сацыяльным развіцці, патэнцыял трываласці і стабільнасці, які мае раён цяпер, – усё гэта вынік агульнай стараннай і добрасумленнай працы людзей, нашай жыццёвай мудрасці і адданасці малой радзіме.

На роднай зямлі многае робіцца для захавання і прымнажэння лепшых традыцый, выхавання патрыятызму.

Нашы людзi ўмеюць не толькi старанна працаваць, але i сябраваць, шчодра частаваць. Прыроджаная гасцiннасць брагінчан вядома ў многiх кутках свету. Нягледзячы на дзяржаўныя межы, мы пашыраем сувязi з краінамі далёкага і блізкага замежжа. Сустракаюцца ветэраны i моладзь, і гэта радуе.

Мясцовая ўлада праяўляе пастаянны клопат пра ветэранаў вайны i працы, пра падрастаючае пакаленне i мае адну мэту – каб людзям жылося лепш, каб у кожнай сям’i быў дастатак, каб раслi здаровымi дзецi, якiя будуць працягваць гiсторыю Брагіншчыны.

Галіна ШАЎЧЭНКА

ПРОГРАММА  ПРАЗДНИКА

11.00-15.30 – выставка «История района в фотографиях», тематические выставки (подворья), посвящённые истории и современности организаций, учреждений, предприятий района.

12.00 – праздничная программа «С юбилеем тебя, наш район!».

14.00 – концерт с участием самодеятельных артистов района, любительских коллективов из Украины, профессиональных артистов белорусской эстрады.

15.30 – концерт профессиональных артистов белорусской эстрады в рамках благотворительного марафона «Все краски жизни – для тебя».

20.00 – дискотека.

21.00 – фейерверк.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *