2 лістапада – Дзень памяці

Грамадства

00000003

Гэты рэлігійны святочны дзень устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў 1998 годзе з мэтай шанавання продкаў.

У беларускім народным календары свята памінання продкаў завецца Дзяды. Яны адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія, пятроўскія, змітраўскія. Восеньскія Дзяды – самыя галоўныя.

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым і павесяліць, інакш яны нашлюць неўраджай і няшчасці.

У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў – дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць). Але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася з’есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. Гаварылі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады.

Пасля вячэры свечку, якая гарэла ўвесь гэты час, тушылі хлебнай скарынкай або бліном. Iснавала прыкмета: калі дым пойдзе ўверх – добра, а калі нахілена, асабліва ў бок дзвярэй, то ў сям’і нехта памрэ. У многіх мясцінах на стале пакідалі рэшткі страў на стале да раніцы, бо лічылася, што душы продкаў будуць гасцяваць у доме ўсю ноч.

Восеньскія Дзяды ў старажытнасці адзначаліся ў трэцюю суботу пасля Пакроў. Сучасная ж праваслаўная традыцыя – адзначаць гэты дзень у адну з субот з 1 па 11 лістапада. Яна завецца Дзмітраўскай бацькоўскай суботай, сёлета прыпадае на 7 лістапада.

У гэты дзень трэба наведаць царкву і памаліцца за сваіх памерлых сваякоў і сяброў, паставіць за іх свечку і абавязкова падаць царкоўную запіску аб упакаенні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *