На тэрыторыі Вуглоўскага сельсавета ліквідавана пяць несанкцыянаваных звалак

Грамадства

Svalka-1

“Хто навядзе парадак?” – так называлася публікацыя, змешчаная ў №49 (5 снежня, 2014 года), у якой закраналася праблема несанкцыянаваных звалак на тэрыторыі Вуглоўскага сельскага Савета. Як паведаміў яго старшыня Мікалай РАМАНЮК, матэрыял быў разгледжаны на пасяджэнні сельвыканкама з удзелам кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, на тэрыторыі якіх выяўлены парушэнні. Ім вынесены прадпісанні аб ухіленні ўказаных недахопаў.

За 2014 год, па словах Мікалая Аляксеевіча, у вёсках Савета быў знесены 51 безгаспадарчы дом (у в. Міхнаўка, Новы Пуць, Шкураты, Каманоў), яшчэ 52 (у в. Кавака, Рудня Жураўлёва, Лубенікі, Майск) – у планах на 2015-ты. Гэта дазваляе прыводзіць у парадак зямельныя ўчасткі, вызваляць іх ад непатрэбных пабудоў. У стадыі падрыхтоўкі праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне аналагічных работ у в. Пажаркі.

На тэрыторыі Савета наладжваюцца суботнікі. Ліквідаваны пяць несанкцыянаваных звалак: у вёсках Шкураты – адна, Новы Пуць і Міхнаўка – па дзве.

Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў накіраваны хадайніцтвы аб выдзяленні тэхнікі, якая б дапамагла ў далейшым навядзенні парадку на зямлі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *