РАНС: складзены пратаколы за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі

Грамадства

У пятніцу раніцай шанц застаць дома гаспадароў невялікі, але ж аглядальная камісія ўсё роўна накіроўваецца па вызначаным маршруце. На гэты раз у цэнтры ўвагі – сем’і з дзецьмі, а таксама грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

SK-1

У складзе – спецыялісты розных службаў. Гэта прадстаўнікі сістэмы адукацыі і аховы здароўя, адзела па надзвычайных сітуацыях, міліцыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, газавай гаспадаркі, ЖКГ, энергазбыту. Старшынёй камісіі, якая дзейнічае на тэрыторыі райцэнтра, з’яўляецца начальнік аддзела жыллёва-камульнай гаспадаркі райвыканкама Сяргей Прыходзька.

Трэба адзначыць, што галоўная мэта – не пакараць, а засцерагчы людзей ад няшчасця. З жыхарамі праводзяцца інструктажы аб мерах пажарнай бяспекі, прафілактычныя гутаркі, накіраваныя на барацьбу з п’янствам і інш. І калі ў доме ўсё ў парадку, у членаў камісіі асаблівых пытанняў да гаспадароў не узнікае. А вось пры выяўленні, напрыклад, няспраўнага пячнога ацеплення ці электрычнай праводкі, ім уручаюцца прадпісанні для ўхілення парушэнняў.

SK-2

Так, у доме сям’і Ф. была звернута ўвага на тое, што неабходна падрамантаваць і абтынкаваць грубку, прыбіць каля яе топачны ліст пэўнага памеру. Недахопы гаспадары выправілі ў той жа дзень, дзякуючы чаму і пазбеглі адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе штрафу. Знайшлася тут праца і для ўрача псіхіятра-нарколага. Аказваецца, дарослыя члены сям’і цесна сябруюць з “зялёным змеем”, некаторыя з іх нават стаяць у сувязі з гэтым на ўліку ў бальніцы. Дарэчы, сярод асоб, якія пражываюць у доме, – чацвёра афіцыйна не працаўладкаваныя, а такіх грамадзян з нядаўняга часу адносяць да катэгорыі дармаедаў і таксама бяруць на ўлік у адпаведных органах.

SK-3

Незадаволіў членаў камісіі стан спраў і ў грамадзянкі П. Маладая жанчына знаходзілася дома, хаця працоўны дзень быў у самым разгары. Сказала, што захварэла і збіраецца ў бальніцу. Аб “хваробе” яскрава сцвярджаў і яе стан: гаспадыня адчувала сябе дрэнна яўна пасля ўчарашняга застолля. Як ні адмаўлялася, ад псіхіятра-нарколага схаваць прыкметы пахмелля яна не змагла.

Дарэчы, грамадзянка П. – абавязаная асоба, яе пазбавілі бацькоўскіх правоў на траіх дзяцей. Прымаць у сябе дома разнастайныя камісіі гора-маці не прывыкаць. І ўсім яна абяцала, што перастане піць, навядзе парадак. Але ж толькі абяцала… На гэты раз да гаспадыні пытанні ўзніклі і ў прадстаўнікоў РАНС: патрэбна замяніць перад грубкамі топачныя лісты на большыя і вызваліць з-пад шпалераў электраправодку.

Усе недахопы і заўвагі, якія былі выяўлены падчас камісійнага абследавання ў мінулую пятніцу, адлюстраваны ў спецыяльных актах. Да гэтага ж складзены два пратаколы за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *