Ці патрэбны беларусам Дзень святога Валянціна?

Грамадства

den-svyatogo-valentina

Часта мы схільныя прымаць інфармацыю за праўду толькі на той падставе, што ў яе высокі індэкс цытавання. Адзін і той жа тэкст з невялікімі варыяцыямі вандруе з выдання ў выданне, і чым часцей ён сустракаецца, тым больш мы гатовыя верыць, бо “ўсе так кажуць”.

Гэта здарылася і з жыццяпісам чалавека, якога мы ўзгадваем 14 лютага.

Калі шукаць у інтэрнэце па запыце “Дзень святога Валянціна”, дык атрымліваецца, што дзясяткі і сотні спасылак пераказваюць, з некаторымі варыяцыямі, адну і тую ж легенду. Давайце разбярэмся спачатку з фармальнай нагодай да свята – той нагодай, якая адлюстравана ў яго назве.

Ці быў такі святы насамрэч? Так, святы Валянцін жыў у італьянскім горадзе Церні ў III стагоддзі і быў пакараны смерцю 14 лютага 270 г.

Ён праваслаўны святы ці каталіцкі? Агульны. Усе святыя, якія здзейснілі сваю справу ў Заходняй Еўропе да 1054 года, да разрыву паміж цэрквамі, гэта таксама праваслаўныя святыя.

Камерцыйны праект

Некалі малавядомы звычай пасылаць каханым 14 лютага невялікія сувеніры і запісачкі, які існаваў найперш у Англіі і Францыі, разам з эмігрантамі трапіў у Новы Свет, дзе і быў пастаўлены на шырокую нагу. А пачыналася ўсё досыць бяскрыўдна – з вершаў, надрукаваных на адрыўных старонках у дапамогу закаханым, не адораным паэтычным талентам. Але паступова дух камерцыйнага часу ўзяў сваё.

У самой наяўнасці свята, прысвечанага ўзнёсламу пачуццю, нічога дрэннага няма. Тым больш, што сучаснае грамадства адчувае вострую нястачу кахання і элементарнай чалавечай цеплыні. Хранічныя стрэсы і стомленасць сучаснага чалавека псіхолагі злучаюць менавіта з дэфіцытам шчырых пачуццяў. Аднак у Беларусі, як і ва ўсім свеце, “свята чыстага і светлага кахання” набыло камерцыйнае адценне.

Што рабіць вернікам?

Трэба адзначыць, што хрысціяне сёння ў адносінах да гэтага дня па-дзеленыя. Адны лічаць яго адназначна дрэнным, бо прапагандуе распусту і г.д.

Іншыя – што неабходна змагацца за хрысціянскі характар свята. Прыхільнікі такога погляду, дарэчы, прапаноўваюць розныя альтэрнатывы камерцыйным шоу. Напрыклад, выкарыстоўваюць тэматыку гэтага дня, каб паразмаўляць аб хрысціянскім разуменні кахання, або арганізоўваюць альтэрнатыўныя хрысціянскія вечарыны, малітоўныя сустрэчы.

Традыцыі

Царква даўно ўжо выкрасліла Валянціна з ліку святых, але ў многіх краінах свету адзначаць гэты дзень ператварылася ў добрую традыцыю. Акрамя толькі Саудаўскай Аравіі, у якой свята афіцыйна забаронена. А паспрабуеш адсвяткаваць, давядзецца заплаціць штраф.

А вось у Аўстрыі ў дзень Sankt Valentin на вуліцах адбываюцца парады, у Англіі закаханыя дораць адзін аднаму кардонныя сэрцы, упрыгожаныя фігурамі Рамэа і Джульеты, а ў сучаснай Амерыцы проста адпраўляюць віншаванні па электроннай пошце.

Але найбольш урачыста адзначаецца гэты дзень на радзіме св. Валянціна. Кожны год у нядзелю, бліжэйшую да 14 лютага, у кафедральным саборы Церні адбываецца Свята Заручынаў. Сотні пар з розных куткоў свету збіраюцца на магіле св. Валянціна, каб яшчэ раз прызнацца ў каханні і вернасці. Свята суправа-джаецца разнастайнымі канцэртамі, спектаклямі, выставамі і спартыўнымі мерапрыемствамі, якія доўжацца амаль на працягу цэлага лютага.

Без нагоды не цікава

У нашым жыцці кахання праўдзівага, якое не шукае карысці для сябе, зусім мала. Але ці часта мы самі кажам сваім любым пра пачуцці? Ці часта імкнемся парадаваць іх проста так, без канкрэтнай нагоды?

І хіба гэта дрэнна, калі нам з дапамогай іншаземнай традыцыі нагадваюць, што добра было б зрабіць якую-небудзь маленькую радасць для самых родных людзей. Не трэба забывацца і пра тое, што ад нас саміх залежыць – паддавацца камерцыйнаму руху ці ствараць штосьці сваё.

Свята кахання – гэта выдатна. Але не гучнае, пафаснае, якое адзначаецца практычна па адзіным сцэнарыі, а сапраўднае свята закаханых лю-дзей, што дазваляе нам успомніць: мы не толькі бацькі, дзеці, адказныя працаўнікі, вернікі, але яшчэ і проста мужчыны і жанчыны, якія кахаюць і якіх кахаюць.

_______

МОЛЧАЛИВАЯ  ЛЮБОВЬ

Итальянская короткометражка о двух молодых людях, каждый день добирающихся на работу одним и тем же маршрутом и не решающихся заговорить друг с другом. Каждый день они занимают одни и те же места в вагоне, но никак не познакомятся.

И тут она понимает почему.



1 комментарий по теме “Ці патрэбны беларусам Дзень святога Валянціна?

  1. Царква выкрэсліла Валянціна з ліку святых? А калі?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *