Прафсаюзы: адкрываем новыя імёны разам

Грамадства

Nowye imena-1

Раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” прайшоў у РДК у мінулую суботу. За права прадстаўляць Брагіншчыну ў вобласці змагаліся 13 нашых землякоў.

Як паведаміла старшыня раённага аддзялення Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ганна Бабрынёва, конкурс праводзіцца ў рамках Года моладзі пад дэвізам “Адкрываем новыя імёны разам!” Паколькі арганізатарам творчага спаборніцтва з’яўляецца менавіта ФПБ, да ўдзелу ў ім былі запрошаны таленавітыя маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года, якія ўваходзяць у пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі прадпрыемстваў і ўстаноў. Кожны канкурсант павінен быў падрыхтаваць адну песню, якая найбольш яскрава раскрывала б яго выканальніцкія магчымасці і сцэнічны вобраз.

Nowye imena-2Nowye imena-8Nowye imena-6Nowye imena-7

Выступленне ўсіх артыстаў гледачы прымалі цёплымі апладысментамі, часта гучалі крыкі “брава”. Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі ўстановы адукацыі і культуры раёна, райспажыўтаварыства, КЖУП “Брагінскае”.

Nowye imena-5

Перад журы стаяла вельмі складаная задача – вылучыць з лепшых самых дастойных. Як адзначыла Ганна Мікалаеўна, цудоўным вакалам парадавалі многія выканаўцы, тым не менш, пуцёўку ў Гомель маглі атрымаць толькі трое. У ліку гэтых шчасліўчыкаў апынуліся Вячаслаў Гаршкоў, Артур Джулакян і Вольга Шынкарова. У хуткім часе яны выступяць на абласным этапе конкурсу. Але ж на падобных фестывалях не можа быць пераможаных, таму ўсе астатнія яго ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і падарункі.

Nowye imena-4Nowye imena-3

Дарэчы, па выніках абласных этапаў конкурсу ў Мінск будуць запрошаны 49 чалавек. Там ім таксама неабходна будзе прайсці рэспубліканскі адбор, у выніку якога журы пакіне толькі 30.

У сталіцы з маладымі та-лентамі будуць займацца прафесійныя вакалісты, харэографы і стылісты. Яны прымуць удзел у канцэртах, прысвечаных святу працы і Дню Вялікай Перамогі. А 22 мая, у дзень правядзення VII з’езду ФПБ, новыя імёны Беларусі выйдуць на сцэну Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў у рамках фінальнага шоу-конкурсу разам з народнымі і заслужанымі артыстамі нашай краіны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *