Пракуратура Брагінскага раёна – адна з лепшых у вобласці

Грамадства

Па выніках работы за 2014 год пракурору раёна Аляксандру Паўлоўскаму ўручаны пераходны вымпел, а яго імя занесена на абласную Дошку гонару.

Намесніку пракурора Уладзіміру Багданаву аб’яўлена падзяка.

Дзякуючы мэтанакіраванай і карпатлівай рабоце ў мінулым годзе супрацоўнікі раённай пракуратуры змаглі дабіцца станоўчых вынікаў у многіх накірунках пракурорскага нагляду. Так, імі праведзена больш за 20 праверак выканання заканадаўства і законнасці прававых актаў. У выніку – 32 прадстаўленні, 53 прадпісанні, 12 пратэстаў на рашэнне мясцовых органаў улады, адменена 14 незаконных актаў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 41 чалавек.

Аляксандр  Паўлоўскі
Аляксандр Паўлоўскі

Усяго ў мінулым годзе ў пракуратуру паступіла 59 зваротаў, 45 з іх – ад фізічных асоб. Для грамадзян актуальнымі былі праблемы, звязаныя ў асноўным з жыллёвым і працоўным заканадаўствамі. Людзі звярталіся па пытаннях прыватызацыі маёмасці, скардзіліся на несвоечасовыя выплаты дзіцячых дапамог, заробку, разлікі пры звальненні і інш.

У цэнтры ўвагі пракуратуры знаходзіліся таксама пытанні выканання заканадаўства ў сферы абароны правоў дзіцяці. Напрыклад, было высветлена, што ў адной прыёмнай сям’і прымяняліся недапушчальныя метады выхавання.

Уладзімір Багданаў
Уладзімір Багданаў

Яшчэ адна прыярытэтная задача пракуратуры – процідзеянне карупцыі. У даным накірунку праведзены тры праверкі, падчас якіх таксама былі выкрыты парушэнні. У адрас вінаватых накіравана 4 прадстаўленні, вынесена 3 прадпісанні і аб’яўлена 10 афіцыйных папярэджанняў. Акрамя гэтага, 7 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, адна – да адміністрацыйнай.

У судзе з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы ў мінулым годзе разгледжана 53 крымінальныя справы ў адносінах да 90 асоб. Апраўдальных прысудаў не было.

Па словах Аляксандра Сяргеевіча, пры падвядзенні вынікаў года абласное кіраўніцтва брала да ўвагі не толькі колькасныя паказчыкі, але і якасць актаў надзору, актуальнасць і эфектыўнасць работы, удасканаленне формаў і метадаў уплыву на крымінагенную сітуацыю і інш. Дарэчы, у 2014 годзе ўзровень зарэгістраваных у раёне злачынстваў зменшыўся на 4,1% у параўнанні з 2013-м. І гэта вынік сумеснай працы ўсіх органаў сістэмы прафілактыкі.

Пракуратура па-ранейшаму адкрыта для на-сельніцтва. Рашучыя дзеянні яе супрацоўнікаў будуць заўсёды патрэбны там, дзе парушаюцца законы і правы грамадзян.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *