Тэлеканал ТНТ вярнуўся ў Беларусь

Общество

tnt-tv-app-1

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе сваім карыстальнікам тэлеканал «ТНТ Інтэрнэшнл».

Канал транслюецца ва ўсіх базавых пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA у рэжыме тэставага прагляду. Цяпер беларусы могуць глядзець любімыя серыялы, гумарыстычныя праграмы і рэаліці-шоў папулярнага забаўляльнага расійскага тэлеканала ТНТ, толькі зараз яны будуць чаргавацца з беларускімі праектамі.

Канал даступны пад нумарам 97.

«Белтэлекам» стаў першым аператарам, які пачаў трансляцыю гэтага канала на тэрыторыі Беларусі.

ТНТ Інтэрнэшнл – забаўляльны тэлеканал. У яго сетцы вяшчання прадстаўлены лепшыя мастацкія фільмы, гумарыстычныя і забаўляльныя праекты расійскага тэлебачання: «Comedy club», «Comedy Woman», «Stand Up» і інш., мультфільмы для дзяцей рознага ўзросту.

Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння інтэрактыўнага тэлебачання ZALA можна атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).



Пакінуць адказ