З клопатам аб людзях

Грамадства

Больш за 40 сямей, у якіх пражываюць інваліды, атрымалі матэрыяльную дапамогу ад прадстаўнікоў замежных дабрачынных фондаў.

Dapamoga

Ёсць асаблівая катэгорыя людзей, якім вельмі патрэбныя наша дапамога і падтрымка. Першым чынам таму, што воляю лёсу ім наканаваны цяжкія выпрабаванні. Яны жывуць побач з намі і кожны дзень пераадольваюць такія перашкоды, аб якіх звычайны чалавек нават не задумваецца. Гэта людзі з абмежаванымі магчымасцямі, клопат аб якіх – галоўная мэта аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Брагінскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нядаўна яго супрацоўнікі наведалі ўсіх сваіх падапечных на даму, пацікавіліся праблемамі і патрэбамі.

Па словах загадчыцы аддзялення Любові КУЗНЯЦОВАЙ, абследаванні ўмоў пражывання інвалідаў праводзяцца штогод. Гэта робіцца дзеля таго, каб яны ведалі, што аб іх памятаюць, што яны не адрэзаныя ад грамадства.

“Мы ніколі не адмаўляем чалавеку ў дапамозе, – гаворыць Любоў Паўлаўна. – Ні ў матэрыяльнай, ні ў псіхалагічнай. Заўсёды ідзём насустрач, калі, напрыклад, ім патрэбен транспарт, каб наведаць медустановы Гомеля і Рэчыцы для пераафармлення дакументаў. Мы, увогуле, і працуем, каб падтрымліваць такіх лю-дзей, рабіць іх вольны час займальным і карысным”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *