Камарынскі лясгас адсвяткаваў наваселле

Общество

На мінулым тыдні ў Камарыне адбылася значная для пасёлка падзея – адкрыццё новага будынка ДЛГУ “Камарынскі лясгас”. Прыгожы і светлы, ён вырас на месцы былога, які быў пашкоджаны пажарам.

Les-1Les-2Les-3

На ўрачыстае мерапрыемства прыехаў генеральны дырэктар Гомельскага абласнога лесагаспадарчага аб’яднання Міхаіл Супрун. Ён шчыра павіншаваў работнікаў установы з наваселлем, адзначыўшы, што ў ім – уклад кожнага. Цёплымі словамі ўспомніў Уладзіміра Пашынскага, які не дажыў да нашых дзён, але лёс якога быў неразрыўна звязаны з лясгасам, які шмат зрабіў і для ўстановы, і для людзей, якія тут працуюць.

Les-4Les-5

Ад імя раённай улады ўсіх прысутных вітаў старшыня Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк. Павіншаваўшы з гэтай значнай падзеяй, ён уручыў падарункі ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга протаіерэй Сергій асвяціў будынак.

Les-6

На наваселлі прысутнічалі госці з суседняй Украіны – дырэктар Чарнігаўскага лясгаса Сяргей Мотрыч, старшыня абкама прафсаюза лясной гаспадаркі Іосіф Райчанец, якія таксама цёплымі словамі віталі калег.

Les-7Les-8Les-9Les-10

Традыцыйна пераразаецца чырвоная стужка – і ветэраны, госці, запрошаныя могуць азнаёміцца з будынкам. Як адзначае дырэктар ДЛГУ “Камарынскі лясгас” Мікалай Дзягцярык, хаця асноўнае месца працоўных перамог для прадстаўнікоў данай прафесіі – лес, адміністрацыйны будынак, у якім створаны ўсе ўмовы, таксама значыць нямала.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Пакінуць адказ