Навучэнцы гімназіі г.п. Брагіна павіншавалі вэтэрана з юбілеем

Грамадства

Veteran-1

17 сакавіка 95-годдзе з дня нараджэння адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Някрасаў з Краснага. У рамках патрыятычнай акцыі ГА «БРСМ» “Дзякуй за Перамогу” да паважанага ў вёсцы чалавека завіталі ўдзельнікі валанцёрскага руху “Добрае сэрца”, якія падрыхтавалі для юбіляра вершы і песні.

Са святам Аляксея Аляксандравіча павіншавалі кіраўнік спраў Новаіёлчанскага сельскага выканкама Валянціна Алішэўская, старшыня Брагінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Сяргей Даўгулявец. Госці адрасавалі юбіляру цёплыя пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці духу і яшчэ доўгіх гадоў жыцця. Падарункі для ветэрана перадалі таксама начальнік раённага фінансавага аддзела Міхаіл Залугоўскі і загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Брагінскага ТЦСАН Любоў Кузняцова.

Veteran-2

Пажылы чалавек не па чутках ведае, што такое вайна. Аб гэтым сведчаць шматлікія ўзнагароды, да якіх нядаўна да-лучыўся і юбілейны медаль. Пасляваеннае жыццё Аляксей Аляксандравіч прысвяціў педагагічнай дзейнасці. Дарэчы, як і яго жонка Зоя Георгіеўна, з якой разам ужо амаль 60 гадоў.

Для сённяшніх вучняў ветэраны – жывая гісторыя, прыклад мужнасці і гераізму. У гады ліхалецця гэтым людзям давялося прайсці праз цяжкія выпрабаванні, таму падрастаючаму пакаленню яны заўсёды жадаюць аднаго – мірнага неба над галавой.

Veteran-3



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *