Прафсаюзы: дзень за днём цясней рады

Грамадства

Znamya

Цырымонія адкрыцця пасяджэння прадстаўнікоў прафсаюзаў, якое прайшло на мінулым тыдні ў РДК, пачалася з урачыстага вынасу сцяга раённага аб’яднання, які пад гукі маршу заняў сваё пачэснае месца на сцэне.

Прафсаюзы ў нас звычайна асацыіруюцца з аказаннем матэрыяльнай дапамогі ці арганізацыяй культурна-масавай работы. Вядома, усім гэтым яны займаюцца, але галоўныя іх задачы – абарона правоў і інтарэсаў працаўнікоў. Падрабязней аб асноўных накірунках дзейнасці структуры расказала старшыня Брагінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Бабрынёва. Яна, найперш, звярнула ўвагу прысутных на працу з калектыўнымі дагаворамі. У прыватнасці, адзначыла, што гэты дакумент павінен быць у кожнай арганізацыі.

Лідар раённага аб’яднання не абышла і тэму аховы працы, якая па-ранейшаму застаецца прыярытнай. Акрамя таго, Ганна Мікалаеўна заўважыла, што сённяшняя яе пасада дае права правяраць умовы працы і адпачынку работнікаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Яна таксама запэўніла, што пад эгідай прафсаюзаў будзе праходзіць шмат цікавых мерапрыемстваў. Адно з іх – рэспубліканскі маладзёжны вакальны конкурс “Новыя імёны Беларусі” – паспяхова стартавала ў нашым раёне. Дарэчы, прысутных сваім талентам парадавалі пераможца яго першага этапу Вячаслаў Гаршкоў і ўдзельнік Раман Цеслянок.

Znamya-4Znamya-3Znamya-5

Асаблівую ролю прафсаюзаў у наладжванні ўзаемадзеяння насельніцтва з органамі мясцовай улады адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Самбук. “Абараняць інтарэсы працаўнікоў – гэта вядучая роля прафсаюзнага руху, і яго неабходнасць прадыктавана самім жыццём, – сказаў ён у сваім выступленні. – Недарма з’явіліся і новыя структуры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Гэта гаворыць аб тым, што паміж аб’яднаннем і дзяржавай ёсць пэўныя партнёрскія адносіны, якія накіраваны менавіта на павышэнне ўзроўню жыцця работнікаў”.

Між тым, Ігар Васільевіч падк-рэсліў, што роля прафесійных союзаў не толькі ў вырашэнні працоўных пытанняў. Немалаважнай з’яўляецца і іх грамадска-палітычная функцыя. Ён выказаў надзею, што прафсаюзы прымуць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні важных для нашай краіны мерапрыемстваў – 70-годдзя Вялікай Пе-рамогі і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сваімі думкамі і ідэямі, як зрабіць агульную справу больш плённай і выніковай падзяліліся старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў сістэмы аховы здароўя Алена Любенка і ветэран прафсаюзнага руху Брагіншчыны Валянціна Гайдар.

Дарэчы, прафсаюзы ў нашай краіне існуюць 110 гадоў. За гэты час яны набылі і вопыт, і сілу, і рашучасць у адстойванні правоў працаўнікоў. А прафсаюзных актывістаў сёння можна назваць сапраўднымі патрыётамі свайго прадпрыемства ці ўстановы. Гэта людзі, якія не толькі добрасумленна выконваюць свае асноўныя абавязкі, але і знаходзяць час, каб вырашаць праблемы, якія стаяць перад усім працоўным калектывам.

Znamya-2



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *