Напярэдадні Дня Канстытуцыі 14-гадовым брагінчанам былі ўручаны пашпарты.
Асноўнай мэтай мерапрыемства, якое праводзілася сумесна з райвыканкамам і Брагінскім РАУС з’яўляецца выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі падлеткаў, пачуцця патрыятызму. А атрымаць свой галоўны дакумент на сцэне раённага Дома культуры ва ўрачыстай атмасферы выпаў гонар для Яўгена Краўчанкі з ДУА “Чамярыскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” і гімназісткі Крысціны Вароненкі.
У адрас іх прагучалі цёплыя віншаванні са знамянальнай падзеяй ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ігара Сабука, а таксама інспектара группы па грамадзянству і міграцыі Кацярыны Перавознікавай. Дарэчы, разам з пашпартам юныя грамадзяне атрымалі кнігу з тэкстам Канстытуцыі Беларусі.