Мы павінны падтрымліваць чысціню на вуліцах, у парках, месцах адпачынку

Грамадства Популярное

Talaka-1

Веснавое надвор’е дазваляе заняцца «генеральнай» уборкай і ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне роднай зямлі. Сярод шматлікіх пытанняў, разгледжаных на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана, гэта гучала лейтматывам.

У мінулую суботу арганізацыі працавалі на замацаваных тэрыторыях. Але робіцца недаравальна мала, – адзначыў Аляксандр Васільевіч.

Кожны год мы прыводзім тэрыторыі населеных пунктаў і падкантрольных аб’ектаў у належны санітарны стан. Але хацелася б, каб да чысціні нас прывучалі не штогадовыя рашэнні райвыканкама, суботнікі, акцыі па навядзенні парадку на зямлі, а асабістае жаданне кожнага ўнесці свой уклад у агульны дабрабыт.

Talaka-3Talaka-2

Сёлетняя вясна ўпэўнена ўступае ў свае правы, літаральна штодня змяняючы пад промнямі высокага сонца наваколле, і запрашае нас у саюзнікі аднаўлення. Яна дорыць нам прыгажосць прыроды, а мы павінны падтрымліваць чысціню на вуліцах, у парках, месцах адпачынку, на ўласных сядзібах.

Працы шмат. Нельга не заўважыць, што не ўсюды на пустуючых падворках, у лясных масівах прыбраны звалкі, якія ўзніклі несанкцыянавана, з-за несумленнасці некаторых грамадзян. А сухое пустазелле, якое ўзвышаецца над платамі, перакошаныя агароджы?.. З панядзелка ў раёне пачаўся месячнік па добраўпарадкаванні, падчас якога мы і павінны вырашыць гэтыя і іншыя надзённыя праблемы.

Talaka-4Talaka-9Talaka-5Talaka-6Talaka-7Talaka-8

Я думаю, не патрэбна нікому гаварыць, што набліжаецца Вялікдзень – свята чысціні духоўнай і цесна звязанай з ёю чысціні санітарнай. У чаканні яго ўсім варта паклапаціцца пра навядзенне парадку на могілках. Ніхто не можа прымусіць, але калі падыходзіць па-чалавечы, дык неабходна звярнуць увагу і на магілы, да якіх ніхто даўно не прыязджае. Падумайце, куды выносіць смецце. Гэта павінна быць санкцыянаваная пляцоўка за тэрыторыяй могілак або кантэйнер, і ні ў якім разе нельга скідваць друз на чужыя магілы ці там, дзе гэта зручна для вас.

Вельмі хутка завітае на зямлю і май са светлым святам Перамогі. Хочацца, каб зямля, за якую аддавалі жыцці нашы папярэднікі сустрэла яго чыстай і прыгожай. Гэта – самае мізэрнае, што мы можам зрабіць, каб аддаць даніну памяці і пашаны абаронцам Айчыны.

Распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта створаны штаб па добраўпарадкаванні, яшчэ адным – вызначаны арганізацыі, якія замацоўваюцца за сельвыканкамамі для аказання дапамогі. Справа гэта агульная.

Кожны з нас у адказе за чысціню ў пасёлках, аграгарадках, вёсках. І толькі сумеснымі намаганнямі можна зрабіць Брагіншчыну ўтульным месцам для работы і адпачынку. Жыццё і дабрабыт чалавека залежыць ад самога чалавека – гэта ісціна, якую трэба зразумець, прыняць і не забываць.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *