Сёння – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Официально

belarusi-i-rossii

Пачатак інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі як дзвюх незалежных суверэнных дзяржаў быў пакладзены 2 красавіка 1996 года, грунтуючыся на гістарычна складзенай агульнасці лёсаў беларускага і расійскага народаў, абапіраючыся на іх волю да далейшага збліжэння.

Менавіта ў гэты дзень быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці Беларусі і Расіі. А роўна праз год, 2 красавіка 1997-га, новы імпульс працэсу інтэграцыі даў Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. У ліку асноўных мэтаў – павышэнне ўзроўню жыцця народаў, умацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах, устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў, выкарыстання рынкавых механізмаў функцыянавання эканомікі.

Важным этапам на шляху станаўлення і развіцця саюзных адносін стала падпісанне 25 снежня 1998 года Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дамовы аб роўных правах грамадзян, Пагаднення аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання і пратакола да яго. У гэтых дакументах прэзідэнты дзвюх краін цвёрда заявілі аб рашучасці прадоўжыць паэтапны рух да добраахвотнага аб’яднання ў саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў – удзельніц Саюза.

8 снежня 1999 года былі падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў гэтага дагавора. Адкрыўся шлях для выхаду на новы, больш якасны ўзровень яднання двух краін і народаў.

За апошнія гады Беларусь і Расія істотна рушылі наперад у фарміраванні адзінай эканамічнай прасторы, забеспячэнні роўнасці правоў грамадзян нашых краін, вырашэнні іншых жыццёва важных пытанняў. Інтэграцыйныя працэсы паміж нашымі дзяржавамі фарміруюцца на трывалым падмурку духоўнага адзінства, агульнай зацікаўленасці ў далейшым устойлівым развіцці, імкненні быць разам.

Сёння мы сістэмна ўзаемадзейнічаем у галіне знешняй і абароннай палітыкі, абменьваемся дасягненнямі ў сферах адукацыі і культуры, навукі, рэалізуем вялікую колькасць сумесных праектаў…

Беларуска-расійскія адносіны ўжо прайшлі выпрабаванне часам, праверку на крутых паваротах гісторыі. І таму зусім не дзіўна, што Дзень яднання для большасці беларусаў і расіян сімвалізуе непарушнасць шматвяковага братэрства, агульны цывілізаваны выбар, сувязь гісторыі, сучаснасці і будучыні.

Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *